21 траўня 2024, aўторак, 8:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мясцовых выбарах у Літве перамаглі сацыял-дэмакраты

На мясцовых выбарах у Літве перамаглі сацыял-дэмакраты

Перамогу на выбарах у органы мясцовай улады, якія адбыліся ў Літве 1 сакавіка, атрымала кіроўная Сацыял-дэмакратычная партыя.

Паводле папярэдніх вынікаў галасавання, апублікаваных сёння Галоўнай выбарчай камісіяй, сацыял-дэмакраты сабралі 19% галасоў, піша ru.DELFI.lt.

«Мы няблага ацэньваем, але, вядома, у буйных гарадах вялікай радасці пакуль не бачым», - сказаў у ноч выбараў журналістам прэм'ер і лідэр сацыял-дэмакратаў Альгірдас Буткявічус.

Праведзеныя ўчора выбары былі няўдалымі для больш дробных партнёраў урадавай кааліцыі - прадстаўнікоў Партыі працы і партыі «Парадак і справядлівасць»; між тым Звяз сялян і зялёных Літвы, які не прайшоў у парламэнт, умацаваў свае пазіцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках