25 красавiка 2024, Чацвер, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель і Аланд патрабуюць ад Пуціна вызваліць Саўчанку

5
Мэркель і Аланд патрабуюць ад Пуціна вызваліць Саўчанку

Федэральная канцлерка Нямеччыны і прэзідэнт Францыі звярнуліся да прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна неадкладна вызваліць ўкраінку Надзею Саўчанку.

Пра гэта гаворка ішла падчас тэлефоннай размовы ў «нармандскім фармаце» ў панядзелак позна ўвечары, паведамляе прэс-служба Пятра Парашэнкі.

Прэзідэнт Украіны таксама падкрэсліў неабходнасць вызвалення ўсіх закладнікаў, якія незаконна знаходзяцца на тэрыторыі Данецкай, Луганскай абласцей і ў Расеі.

Суразмоўцы падтрымалі ўкраінскую прапанову размясціць назіральнікаў АБСЕ на ўсіх месцах парушэння рэжыму спынення агню, у прыватнасці пачаць з 10 населеных пунктаў: Шчасце, Папасная, Станіца Луганская, Крымскае, Аўдзееўка, Валнаваха, Гранітнае, Луганскае, Шыракіно, раён Данецкага аэрапорта.

Стораны падкрэслілі неабходнасць забеспячэння бяспекі і належнага рэжыму працы інспектараў АБСЕ, уключаючы бесперашкодныя праверкі ў месцах дыслакацыі адведзенай тэхнікі.

Суразмоўцы таксама дамовіліся аб патрэбе публікацыі штодзённай справаздачы АБСЕ аб парушэннях рэжыму спынення агню, якая будзе накіроўвацца ўсім МЗС краін «нармандскага фармату».

Сярод іншых пытанняў суразмоўцы абмеркавалі праблему дастаўкі ўкраінскай і міжнароднай гуманітарнай дапамогі на Данбас і ўдзелу ў яго размеркаванні Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа, а таксама энэргетычныя пытанні.

Суразмоўцы дамовіліся аб правядзенні ў пятніцу кансультацыі на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў, дзе таксама будзе абмяркоўвацца пытанне міратворцаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках