Прэзідэнтка ПАРЕ: Час для таго, каб захаваць жыццё Саўчанкі, мінае
5- 4.03.2015, 9:30
- 11,317
Ан Брасэр заклікала расейскія ўлады пашкадаваць жыццё выкрадзенай расейскімі вайскоўцамі лётчыцы Надзеі Саўчанкі.
Пра гэта гаворыцца ў заяве прэзідэнткі ПАРЕ, размешчанай на сайце арганізацыі, піша Цензор.нет.
"Час для таго, каб пашкадаваць жыццё Надзеі Саўчанка, мінае", - адзначыла Брасэр і заклікала Крэмль праявіць гуманнасць у дачыненні да выкрадзенай.
"Расейскія ўлады павінны зрабіць гуманны жэст, каб выратаваць жыццё Саўчанкі. На гэтым тыдні мы адзначаем у Страсбургу 25-годдзе Еўрапейскага камітэта папярэджання катаванняў (ЕКПК). Я не магу думаць пра больш годны уклад з боку расейскіх уладаў, чым са спагады вызваліць Саўчанку", - дадала прэзідэнтка ПАРЕ.
Нагадаем, Саўчанка, якую ў Расеі абвінавачваюць у датычнасці да гібелі расейскіх журналістаў у Данбасе, галадае ўжо больш за 80 дзён на знак пратэсту супраць яе ўтрымання пад вартай. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА "Матроская цішыня". Учора адвакат Надзеі Саўчанкі Марк Фэйгін паведаміў, што яго падабаронная сказала яму аб магчымай адмове ад галадоўкі ў выпадку жудаснай сітуацыі са здароўем.
2 сакавіка прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка прысвоіў Саўчанцы званне Героя Украіны, а Рада заклікала ўкраінку спыніць галадоўку.