У Магілёве выставяць на продаж бамбасховішча
7- 4.03.2015, 16:40
- 14,622
Аб'ектам па вуліцы Кулібіна, які не выкарыстоўваецца, зацікавіліся два прадпрымальнікі.
Пра гэта паведаміла начальніца ўправы ўласнасці Магілёўскага гарвыканкама Ганна Цумерава сёння на пашыранай нарадзе ў мэра горада, паведамляе «Радыё Магілёў».
Зрэшты, са слоў спецыялісткі, патэнцыйныя пакупнікі найбольш зацікаўленыя ў зямельным участку, дзе размясцілася бамбасховішча. На ўсе будынкі, размешчаныя на гэтай тэрыторыі, ужо аформленыя правы ўласнасці. Памяшканні выкарыстоўваюць прадстаўнікі прыватнага бізнэсу. Які лёс чакае само бамбасховішча ў выпадку ягонага продажу, пакуль невядома.