Караблі NATO правядуць вучэнні ў Чорным моры
- 4.03.2015, 17:28
- 5,722
Група караблёў Паўночнаатлантычнага альянсу ўвайшла ў сераду ў Чорнае мора для правядзення манеўраў з флатамі Балгарыі, Румыніі і Турцыі.
"Вучэнні ўключаюць трэніроўку ў супрацьпаветранай і супрацьлодкавай абароне, а таксама адпрацоўку адбіцця нападаў малых судоў і манеўраванне ў складзе групоўкі", - гаворыцца ў паведамленні NATO.
У NATO ўдакладнілі, што ў Чорным моры з’явяцца шэсць караблёў. У іх ліку амерыканскі крэйсер "Віксбург" тыпу "Цікандэрога", а таксама чатыры фрэгаты - турэцкі "Тургут-рэйс", італійскі "Алізеё", канадскі "Фрэдэрыктан" і румынская "Рэгіна Марыя". Да іх далучыцца нямецкі танкер "Шпесарт", піша ТАСС.
Камандуе групоўкай віцэ-адмірал ВМС ЗША Брэд Уільямсан.
"Гэтыя вучэнні, якія мы правядзем з нашымі саюзнікамі ў Чорным моры, прадугледжваюць падрыхтоўку да розных місій NATO, якія мы павінны выконваць, зыходзячы з нашых абавязанняў у калектыўнай абароне. Мы тут з запрашэння турэцкага, балгарскага і румынскага ўрада і маем намер палепшыць аператыўнае ўзаемадзеянне нашых флатоў", - сказаў Уільямсан.