NATO адпраўляе ў Чорнае мора два ракетныя фрэгаты
2- 4.03.2015, 14:45
- 11,288
У Чорнае мора ў чацвер могуць зайсці два фрэгаты NATO з кіраванай ракетнай зброяй.
Пра гэта паведаміла ў сераду "Інтэрфаксу-АВН" вайскова-дыпламатычная крыніца.
"На шляху ў Чорнае мора знаходзіцца фрэгат УРО "Фрэдэрыктан" ВМС Канады і фрэгат УРО "Алізеё" ВМС Італіі, - удакладніў суразмоўца агенцтва. - Усе перамяшчэнні караблёў NATO кантралююцца адпаведнымі сіламі і сродкамі".
Пасля ўзнікнення крызісу ва ўсходніх раёнах Украіны ў Чорным моры практычна ўвесь час знаходзяцца караблі ВМС ЗША і іншых краін NATO.