5 траўня 2024, Нядзеля, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Рубцоў сустрэўся з адвакатам у ІЧУ

5
Палітвязень Рубцоў сустрэўся з адвакатам у ІЧУ

«Хіміка» Юрыя Рубцова, якога цяпер трымаюць у ІЧУ ў Пружанах, наведаў адвакат.

Аб навінах палітвязня «Радыё Свабода» паведаміла праваабаронца з ПЦ «Вясна» Таццяна Равяка.

«Юрый Рубцоў прадаўжае галадоўку і па-ранейшаму адмаўляецца мець стасункі са следчымі. Трымаюць яго ў адзіночцы, на прагулкі не выводзяць, лістоў ён не атрымліваў. Крымінальную справу, якую супраць яго завялі за нібыта ўхіленне ад адбыцця пакарання абмежаваннем волі, вядуць даволі хутка, і мы не выключаем, што ўжо на наступным тыдні яму прапануюць азнаёміцца з гэтай справай. Яшчэ чакаецца перавод Рубцова ў Баранавічы ў мясцовы следчы ізалятар. Тлумачаць тым, што гэта найбліжэйшы следчы ізалятар, а тое, што пакуль яго трымаюць у ІЧУ - ізалятары часовага ўтрымання ў Пружанах, - гэта не адпавядае закону, бо ён не адміністрацыйна арыштаваны, а падследны».

Са слоў праваабаронцаў «Вясны», Юрыя Рубцова працягваюць уважаць за палітычнага вязня, а новую крымінальную справу супраць яго - працягам старой справы і пераследу за грамадскую актыўнасць і публічнае патрабаванне адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. «Справа Юрыя Рубцова знаходзіцца і пад пільным кантролем праваабаронцаў свету», - паведаміла Тацяна Равяка.

Юрый Рубцоў адбываў 1,5 гады «хіміі» ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна. Раніцай 6 красавіка «хіміка» адтуль адвезлі з рэчамі ў Следчы камітэт Пружанскага раёна і пазней арыштавалі.

Фота з архіву svaboda.org

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках