Лукашэнка патрабуе перафарматаваць «Усходняе партнёрства» пад яго
21- 17.04.2015, 13:50
- 19,910
Беларускія ўлады бачаць «Усходняе партнёрства» ў перспектыве перафарматаваным.
На гэта звярнуў увагу сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Еўракамісарам у еўрапейскай палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні ЕЗ Ёхаганесам Ханам, паведамляе БелТА.
«Хацелася б, каб яно было перафарматаванае са звычайнай палітыкі (напэўна, гэты этап ужо пройдзены, ён быў, можа быць, і неабходны) да больш цеснага канкрэтнага супрацоўніцтва, заснаванага на развязанні эканамічных праблем», - сказаў ён.
«І трэба ўсяляк пазбягаць, хоць нам апошнім часам гэта ўдаецца, развіваць партнёрства не супраць каго б там ні было, а за супрацоўніцтва», - адзначыў Лукашэнка, патлумачыўшы, што мае на ўвазе стасункі з Расеяй, Кітайскай Народнай Рэспублікай.
«Мы не для гэтага ствараем наша вымярэнне. Мы яго ствараем для таго, каб палепшыць жыццё людзей і засцерагчы еўрапейскі кантынент», - дадаў ён.