23 лютага 2024, Пятніца, 0:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Марачкін: Без вызвалення палітвязняў - ніякіх выбараў

13
Алесь Марачкін: Без вызвалення палітвязняў - ніякіх выбараў
АЛЕСЬ МАРАЧКІН
ФОТА: SVABODA.ORG

Ні пра якія «выбары» казаць нельга, калі перад гэтым не вызваленыя ўсе палітвязні, а перш за ўсё - Мікалай Статкевіч.

Кіраўнік творчага аб'яднання «Пагоня», сябра аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларускi рух» Алесь Марачкін распавёў charter97.org, чаму на бліжэйшых «выбарах» у Беларусі варта прытрымлівацца тактыкі поўнага байкоту.

- Я мяркую, што ні пра якія «выбары» казаць нельга, калі перад гэтым не вызваленыя ўсе палітвязні, а перш за ўсё - Мікалай Статкевіч. І я падтрымліваю ідэю вылучэння Статкевіча адзіным кандыдатам ад дэмакратычных сілаў. Але я разумею, што ўлада не пойдзе на вызваленне палітвязняў, і таму гаворкі пра нейкія «выбары» не можа быць наогул. Я прытрымліваюся стратэгіі поўнага байкоту, - сказаў ён.

- А як вы ацэньваеце дзеянні палітычных сілаў, якія ўжо пачалі вылучаць сваіх кандыдатаў на «выбары»?

- На жаль, мы паўтараем памылкі усіх мінулых гадоў: у нас няма адзінства. Мы не вучымся на памылках. Мы павінны былі сфармуляваць нейкую агульную платформу - няхай гэта будзе адзіны кандыдат або поўны байкот. Я вельмі расчараваны паводзінамі гэтых партый і груповак, якія ўжо вылучаюць «кандыдатаў». Яны не могуць правесці нейкую адну агульную для ўсіх ідэю. І гэтым разам яны не жадаюць вучыцца на сваіх памылках. Не я адзін прытрымліваюся такога меркавання. Гэтае пытанне - аб'яднацца вакол адной ідэі або аднаго кандыдата - уздымалася на Радзе інтэлігенцыі. Але тыя, хто наважыў пагуляць з рэжымам у «выбары» - яны да нас не прыслухаліся.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках