7 кастрычнiка 2024, панядзелак, 20:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На форуме ў Рызе патрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў

9
На форуме ў Рызе патрабавалі вызваліць беларускіх палітвязняў

Зварот адрасаваны краінам-сябрам «Усходняга партнёрства».

Удзельнікі Форуму грамадзянскай супольнасці, які праходзіць у рамках саміту «Усходняга партнёрства», звярнуліся з патрабаваннем да кіраўнікоў краін-партнёраў тэрмінова вызваліць усіх палітвязняў.

Тэкст рэзалюцыі зачытаў перад удзельнікамі Форума Алесь Бяляцкі, паведамляе «Еўрарадыё».

«Удзельнікі Другога Форуму канферэнцыі грамадзянскай супольнасці заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Арменіі, Азербайджане і Беларусі. Урады гэтых краін павінны прызнаць, што наяўнасць зняволеных паводле палітычных матываў несумяшчальная з тымі абавязаннямі, якія яны ўзялі на сябе, стаўшы ўдзельнікамі «Усходняга партнёрства». Палітвязні павінны быць вызваленыя, пераслед няўрадавых арганізацый павінен спыніцца, правы чалавека павінны паважацца», - гаворыцца ў рэзалюцыі.

Зварот перададуць лідарам краін-партнёраў, кіраўнікам краін Еўразвязу.

Нагадаем, саміт «Усходняга партнёрства» праходзіць у Рызе 21-22 траўня. Беларусь на саміце будзе рэпрэзентаваць міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца шэсць палітзняволеных: Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Юрый Рубцоў, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка. Палітычныя вязні стала адчуваюць ціск з боку турэмных адміністрацый, а таксама пагаршаюцца ўмовы іх утрымання.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках