Візіт Лукашэнкі ў Пакістан пераносіцца на два дні
- 26.05.2015, 9:55
- 6,247
Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан пераносіцца на два дні з прычыны смерці ягонай маці.
Пра гэта сёння ў навінавым эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіла прэс-сакратарка кіраўніка Наталля Эйсмант, паведамляе БелТА.
«Візіт у Пакістан пераносіцца. Як плануецца, ён адбудзецца 28-29 траўня. Прычынай пераносу стала смерць маці Аляксандра Лукашэнкі, - заявіла прэс-сакратарка. - Што тычыцца візіту, то ягоны фармат застаецца нязменным. Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Пакістан стане заключным этапам праведзенай вялікай працы».
Афіцыйны візіт кіраўніка ў Пакістан павінен быў прайсці 26-27 траўня.