Справа Нямцова: паплечнікі дамагаюцца расследавання пад эгідай ААН
2- 26.05.2015, 16:09
- 16,924
Расейская апазіцыя мае намер ініцыяваць міжнароднае расследаванне забойства Барыса Нямцова.
Пра гэта сёння на брыфінгу ў Кіеве паведаміў паплечнік забітага Ілля Яшын, паведамляе ЛІГАБізнэсІнфарм.
"Мы не выключаем, што цягам найбліжэйшых месяцаў будзе ініцыяваная і распачатая працэдура запуску міжнароднага расследавання пад эгідай ААН з тым, каб заказчыкі, арганізатары гэтага злачынства, усе да адзінага, людзі, якія маюць дачыненне да забойства нашага сябра, калі не сёння, то заўтра былі прыцягнутыя да адказнасці", - сказаў палітык.
Яшын дадаў, што расейская апазіцыя разумее: пакуль Пуцін знаходзіцца ў Крамлі, хутчэй за ўсё, заказчыкі застануцца на свабодзе, а значыць, практыка палітычных забойстваў у Расеі прадоўжыцца.
Раней паведамлялася, што расейская апазіцыя ўважае лідара Чачэніі Рамзана Кадырава за асноўнага сведку паводле справы аб забойстве Барыса Нямцова з перспектывай стаць падазраваным.
Сустаршыня РПР-ПАРНАС Барыс Нямцоў быў застрэлены ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце ў цэнтры сталіцы. У палітыка патрапіла чатыры кулі, ён памёр на месцы. Паводле падазрэння ў забойстве арыштаваныя пяць чалавек.