25 красавiка 2024, Чацвер, 7:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джасцін Грэй застаецца ў складзе каманды «Цмокi-Мiнск»

Джасцін Грэй застаецца ў складзе каманды «Цмокi-Мiнск»
Джасцін Грэй

Баскетбольны клуб падоўжыў супрацоўніцтва з амерыканскім абаронцам.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце каманды "Цмокi-Мiнск".

Джасцін Грэй далучыўся да каманды ў лютым на правах вольнага агента і правёў у Адзінай лізе ВТБ 11 матчаў, набіраючы ў сярэднім за сустрэчу 14,5 бала пры 2,5 падбору і 4,7 перадачы.

Заакіянскі спартовец, які скончыў універсітэт "Уэйк Форэст", да супрацоўніцтва з "драконамі" практычна ўсю кар'еру выступаў у Старым Свеце. За плячыма ўніверсала, здольнага выконваць ролю як плеймейкера, так і атакавалага абаронцы, матчы пад сцягамі паўтары дзясятка каманд. Грэй абараняў колеры бельгійскіх "Вэрв'е" і "Дэксіі", грэцкіх ПАОКа і "Кавалы", чэшскага "Німбурка", польскага "Турава", украінскага "Данецка", нямецкага "Франкфурта", французскага "Пуацье", турэцкага "Стамбула" і балгарскага "Рыльскі". Акрамя таго, Джасцін выступаў у экзатычных першынствах Кітая ("Гуанчжоў"), Лівана ("Бейрут") і Кіпра ("Апалон" з Лімасола).

Джасцін Грэй перамог у чэмпіянаце і здабыў Кубак Чэхіі, станавіўся пераможцам "рэгуляркі" ўкраінскага першынства, з'яўляўся адным з найлепшых снайпераў Бундэслігі.

Клуб разлічвае на супрацоўніцтва з Грэем у доўгатэрміновай перспектыве, а таму ўклаў з гульцом кантракт паводле сістэмы "1+1".

Актывацыя другога года пагаднення залежыць ад баскетбаліста, аднак у выпадку адмовы ад кааперацыі на сезон-2016/17 "Цмокi" атрымаюць грашовую кампенсацыю, прадугледжаную ўзаемнай дамоўленасцю.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках