27 красавiка 2026, панядзелак, 11:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ці адмяніў Пуцін парад на Чырвонай плошчы?

9
Ці адмяніў Пуцін парад на Чырвонай плошчы?

Паветранай часткі дакладна не будзе.

Экс-камандзір роты батальёна «Айдар» Яўген Дзікі у эфіры Radio NV пракаментаваў інфармацыю пра тое, што расіяне разважаюць пра адмену параду да 9 мая.

«Тое, што яны над гэтым разважаюць, — гэта ўжо 100%. Гэта не нашы здагадкі, бо яны ўжо дакладна (гэта вядома, гэта абвешчана) адмянілі паветраную частку параду», — адзначыў Дзікі.

Таксама ён патлумачыў, што гэта азначае:

«Іх СПА не ўмее нармальна адрозніваць свой-чужы, і таму адзіны спосаб прыкрыцца з неба — гэта даць СПА каманду — збіваць усё, што ляціць. І таму паветраны парад адмяняецца, каб усё, што будзе ляцець 9 мая, загадзя было ўкраінскім, а не расійскім. То бок тут якасць сваёй СПА яны ўжо публічна прызналі.

Але, дадаў ветэран, застаецца інтрыга адносна наземнай часткі.

«Нават калі яны ў апошні момант усё ж такі нешта на хаду правядуць, прабягуцца па Чырвонай плошчы, сам факт, што яны вымушаныя рыхтаваць гэта ўтаемна, — ужо сам па сабе пра ўсё кажа. Але паглядзім, ці рызыкнуць хаця б прабегчыся. Не факт».

«У 2026 годзе інфармацыі пра правядзенне параду на Чырвонай плошчы вельмі мала, традыцыйныя рэпетыцыі не адбываюцца».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках