У Мінску зносяць прыватны сектар у раёне вуліц Дзянісаўскай і Якубавай
3- 27.04.2026, 11:39
- 1,646
Што з’явіцца на іх месцы?
Згодна з горадабудаўнічымі дакументамі, у Мінску плануюць знесці сядзібную забудову на ўчастку ад вуліц Дзянісаўскай да Якубавай. Пра падрабязнасці праекта расказаў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько, паведамляюць «Мінск-Навіны».
— Пакуль гэта ўсё ў перспектыве, на перадпраектных прапрацоўках. Аднак на гэтай тэрыторыі сапраўды прадугледжваецца сфарміраваць сістэму тэматычных паркаў гарадскога значэння з азеляненнем і добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Дэтальным планам у складзе парка прадугледжваюцца аб’екты грамадскага прызначэння — навукі, культуры, адпачынку і забаў. У межах рэалізацыі гэтых праектаў прадугледжваецца знос сядзібнай забудовы, — паведаміў чыноўнік.
Разам з тым ён удакладніў, што заказчык гэтых работ пакуль не вызначаны, і абазначыць тэрміны выканання праекта не ўяўляецца магчымым.
Нагадаем, нядаўна «перадумалі» зносіць прыватныя дамы па вул. М. Багдановіча з-за змяненняў у планах будаўніцтва чацвёртай лініі метрапалітэна. Разам з тым пад знос трапіць прыватная забудова ўздоўж вул. Арлоўскай, якая трапляе ў межы выканання работ па будаўніцтве падземкі.
На месцы прыватнага сектара ў раёне вуліц Дзянісаўскай і Якубавай з’явяцца парк і зоны адпачынку
На тэрыторыі каля Свіслачы ў раёне вуліц Дзянісаўскай і Якубавай плануецца стварыць паркі, грамадскія прасторы і зоны адпачынку, а прыватны сектар пойдзе пад знос