20 траўня 2024, панядзелак, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сіноптыкі абяцаюць незвычайна цёплае лета

6
Сіноптыкі абяцаюць незвычайна цёплае лета

Лета ў гэтым годзе будзе цяплейшае, чым звычайна.

Пра гэта паведаміў сёння на брыфінгу "Надвор'е на лета" начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў, паведамляе БелТА.

"Лета ў гэтым годзе чакаецца цяплейшае, чым звычайна. Пакуль самае спякотнае лета было ў 2010 годзе, тады зафіксаваная анамальная спякота. Пакуль казаць пра анамальныя рэкорды ў гэтым годзе не будзем. Папярэдне можна сказаць, што такіх працяглых засушлівых перыядаў, як у 2010 годзе, не прагназуецца", - адзначыў Дзмітрый Рабаў.

Колькасць ападкаў гэтым летам чакаецца трохі большая за норму, якая ў сярэднім складае 244 мм. "Будзем спадзявацца, што лета ў гэтым годзе нас усцешыць", - сказаў ён.

Гаворачы аб варунках надвор'я ў чэрвені, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Гідрамету адзначыў, што тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі адпавядае кліматычнай норме, нягледзячы на цёплы пачатак. На поўдні сярэдняя тэмпература прагназуецца вышэйшая за кліматычную норму. Колькасць ападкаў чакаецца блізу сярэдніх шматгадовых значэнняў. Да канца месяца будзе пераважаць няўстойлівы характар надвор'я - спякота будзе чаргавацца з дажджамі.

"Калі казаць пра ліпень, то сярэдняя тэмпература паветра будзе расці ад першай дэкады да трэцяй. Гэты месяц будзе цяплейшы за чэрвень на 1-2 градусы, і ён чакаецца цяплейшым, чым звычайна, сярэдняя тэмпература паветра прагназуецца на 0,5 градуса вышэйшай за кліматычную норму, якая складае 17-19 градусаў цяпла. Месячная колькасць ападкаў чакаецца на большай частцы краіны блізу кліматычнай нормы, толькі на паўночным захадзе ападкаў будзе крыху больш. Усяго ў ліпені будзе ад 12 да 16 дзён з ападкамі. Прагназуем моцныя дажджы, навальніцы, парывісты вецер - поўны набор неспрыяльных з'яў надвор'я", - падкрэсліў Дзмітрый Рабаў.

Жнівень у гэтым годзе чакаецца крыху цяплейшым, чым звычайна - на 0,5 градуса. "Норма для жніўня - 16-17 градусаў цяпла. Колькасць ападкаў сакаецца трохі большай за норму на ўсёй тэрыторыі, толькі на поўначы краіны ападкаў будзе трохі менш. Жнівень прагназуецца цёплым, але дажджлівым", - сказаў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках