23 чэрвеня 2024, Нядзеля, 5:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія экспэрты чакаюць «значнага паслаблення беларускага рубля»

3
Расейскія экспэрты чакаюць «значнага паслаблення беларускага рубля»

У другой палове гэтага года можа адбыцца больш значнае паслабленне курсу беларускага рубля.

Такі прагноз даюць аналітыкі Цэнтра макраэканамічных даследаванняў расейскага «Ашчадбанка». У той жа час, паведамляе БелаПАН, экспэрты канстатуюць, што дзякуючы намаганням Нацбанку Беларусі інфляцыя ў краіне запавольваецца.

«На дынаміку інфляцыі прадаўжаюць уплываць два фактары. Па-першае, рэгулятар захоўвае высокія стаўкі ў аперацыях надання ліквіднасці банкам (блізу 30%), тым самым абмяжоўваючы крэдытаванне эканомікі. Па-другое, спажывецкі попыт зніжаецца праз далейшае скарачэння наяўных даходаў», - гаворыцца ў апошнім выпуску эканамічнага агляду, які падрыхтавалі аналітыкі цэнтра.

Разам з тым, нягледзячы на пералічаныя вышэй фактары, расейскія экспэрты чакаюць паскарэння тэмпаў дэвальвацыі беларускага рубля.

«Мы прадаўжаем настойваць на імавернасці больш значнага паслаблення беларускага рубля, з чым і звязваем нашы чаканні ў паскарэнні інфляцыі да канца года», - гаворыцца ў эканамічным аглядзе.

Аб'ём золатавалютных рэзерваў Беларусі, нагадваюць аўтары агляду, знаходзіцца на досыць нізкім узроўні (4,6 млрд даляраў), што складае менш за два месяцы аплаты імпарту.

Пры гэтым на другую палову 2015 прыпадаюць асноўныя выплаты Беларусі ў вонкавым абавязку, «што робіць зніжэнне золатавалютных рэзерваў асноўным сцэнаром развіцця падзей», мяркуюць аналітыкі расейскага «Ашчадбанка».

Паводле стану на 1 чэрвеня 2015 года вонкавая дзяржаўная пазыка Беларусі складала 12,7 млрд даляраў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 130,4 млн даляраў ЗША.

У студзені-траўні 2015 Беларусь прыцягнула замежныя дзяржаўныя пазыкі на суму 488,1 млн даляраў ЗША. Пры гэтым на выплату вонкавай дзяржаўнай пазыкі ў студзені-траўні было накіравана 377,9 млн даляраў. Акрамя гэтага, у студзені-траўні на выплату ўнутранай дзяржаўнай пазыкі Беларусь накіравала 175 млн даляраў ЗША і 765,4 млрд рублёў.

Усяго ў 2015 годзе згодна з ацэнкамі Нацбанку, апублікаванымі ў траўні гэтага года, краіне неабходна выплаціць у кошт выплаты вонкавай і ўнутранай дзяржаўнай пазыкі 3,8 млрд даляраў. Пры гэтым варта адзначыць, што на мінулым тыдні ўрад Расеі прыняў пастанову аб выдзяленні беларускім уладам крэдыту на 760 млн даляраў для рэфінансавання даўгавых абавязанняў дзяржавы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках