10 траўня 2024, Пятніца, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Казулін: Ідэя байкоту ўжо папулярная ў грамадстве

8
Аляксандр Казулін: Ідэя байкоту ўжо папулярная ў грамадстве
АЛЯКСАНДР КАЗУЛІН
ФОТА: RFE/RL

Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Казулін мяркуе, што браць удзел у цяперашніх «выбарах» немагчыма, бо выбараў няма.

«Можна браць удзел толькі ў тым, што існуе на самой справе», - адказаў на пытанне «Радыё Свабода» «ўдзел у выбарах ці байкот» Аляксандр Казулін, кандыдат на выбарах прэзідэнта 2006 года.

Яшчэ ўлетку Казулін казаў аб немагчымасці ўдзелу ў выбарах, «якіх няма», і нагадваў, што апазіцыя не збіралася ўдзельнічаць у выбарах, калі за кратамі знаходзіцца хоць адзін палітвязень. Цяпер, калі былі вызваленыя ўсе палітзняволеныя, ён не змяніў свайго стаўлення:

«Ведаеце, якія змены былі ўнесеныя ў выбарчае заканадаўства пасля мінулых парламенцкіх выбараў? - пытаецца Казулін. - Тады ж было такое паняцце як байкот. І частка апазіцыі вельмі сур'ёзна над гэтым працавала, а частка яго крытыкавала. Ну, а на самай справе... Калі адбыўся байкот і калі ўлады ўбачылі, што гэта вельмі небяспечна, то яны ўнеслі змены ў выбарчае заканадаўства, дзе паняцце «байкот» было забароненае. Таму рабіце высновы».

Што варта рабіць кандыдатам, якія ўжо бяруць удзел у выбарах-2015? Казулін не можа даць парады: ён проста не бачыць кандыдатаў.

«Сапраўдных кандыдатаў няма, - удакладняе ён. - Тых, якія... Калі вы разумееце, што такое кандыдат у прэзідэнты, задайцеся пытаннем, знайдзіце адказ, і стане ўсё зноў вельмі ясна».

Аляксандр Казулін упэўнены, што ідэя байкоту ўжо досыць папулярная ў грамадстве:

«Вы спытайце сваіх знаёмых, - кажа ён аб ацэнцы колькасці прыхільнікаў байкоту. - Ці будзе там хоць адзін з дваццаці, хто лічыць, што галасаванне сапраўднае і сумленнае? І самі тады сабе адкажаце на гэтае пытанне».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках