10 траўня 2024, Пятніца, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыя памяці ў Курапатах прайшла пад наглядам міліцыі

2

Актывісты ўсклалі кветкі да народнага мемарыяла і запалілі свечкі, прачыталі малітву і праспявалі гімн «Магутны Божа».

Ва ўрочышчы Курапаты ўшанавалі памяць ахвяр палітычных рэпрэсій. Удзел у акцыі прынялі актывісты руху «У абарону Курапатаў», грамадскія актывісты, а таксама мастак Аляксей Марачкін, скульптар Алесь Шатэрнік і лідар руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, паведамляе «Радыё Свабода».

«Існуе пагроза незалежнасці Беларусі з боку пуцінскага рэжыму Расеі. Таму ў гэтай акцыі значна большы сэнс, чым у выбарчага фарсу. Бо мы ўсё ж спадзяемся, што рана ці позна ў Беларусі будзе беларуская ўлада, і ў гэтым выпадку неабходна, каб у Беларусі быў дзень ушанавання памяці ахвяр палітычных рэпрэсій», - заявіў Вячаслаў Сіўчык.

Выступоўцы ўспаміналі, што сталінскі рэжым не быў асуджаны ў Беларусі, а ўлады так і не выканалі дзяржаўную пастанову і не ўсталявалі ў Курапатах помнік нявінна закатаваным грамадзянам. Таму акты вандалізму, захоп ахоўных зон Курапатаў - гэта працяг сталінізму цяпер.

Мастак Аляксей Марачкін у сваім выступе падкрэсліў важнасць шанавання памяці ахвяр у Курапатах.

Падчас акцыі за яе ўдзельнікамі назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках