8 траўня 2024, Серада, 23:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ад Абельскай да Ярмошынай: поўны спіс сотні мільянераў з Драздоў

152
Ад Абельскай да Ярмошынай: поўны спіс сотні мільянераў з Драздоў

Кожны ўладальнік катэджа ў Драздах, элітнага катэджнага пасёлка на ўскраіне Менска, можа ўважаць сябе даляравым мільянерам.

Нават за несамавітыя дамы тут просяць амаль паўтара мільёна. Зразумела, за такія грошы катэдж не прадасі, гэта ілюзія. Але нават калі скінуць кошт да $1 мільёна, атрымліваецца цікавая арыфметыка, піша «Наша нiва».

Цягам апошняга дзесяцігоддзя ўчасткі для будаўніцтва катэджаў ў Драздах, суседняй Веснінцы і за «Менск-Арэнай» атрымалі больш за 100 прадстаўнікоў лукашэнкаўскай эліты.

Першыя катэджы будаваліся цэнтралізавана, а гаспадары расплочваліся крэдытнымі грашыма. Цяпер звычайна абыходзяцца сваімі сіламі. Будаўнікі ацэньваюць рэальныя ўкладанні ў такі дом як $40-100 тысяч, не болей. Значыць, у кожнага з сотні наменклатуры і набліжаных асоб чыстага прыбытку прыблізна на $1 мільён.

А агульная іх прыбытак тады - $100 мільёнаў. Хто ж гэтыя людзі, пайменна? Спіс, прыведзены ніжэй, - адзін з найважнейных дакументаў лукашэнкаўскай эпохі.

Адарванасць наменклатуры ад простых людзей можна назіраць і ў ментальным (успомні заяву міністра працы Марыяны Шчоткінай), і ў тэрытарыяльным плане.

Генеральны пракурор Аляксандр Канюк (ён таксама ў гэтым спісе), мяркуе што грамадству «неэтычна» ведаць пра дабрабыт чыноўнікаў. Але гэта хлусня.

Згодна з Канстытуцыяй, адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў Беларусі з'яўляецца народ. Усе міністры і пракуроры - проста нанятыя на працу часовыя мэнэджары. Але народ не выдаваў элітныя ўчасткі лукашэнкаўцам. Пастановы аб вылучэнні зямлі ў абыход заканадаўства не публікуюцца на Нацыянальным прававым партале.

«Катэдж ў Драздах» можна назваць як заўгодна - прывілей, бонус. Але перш за ўсё гэта плата за лаяльнасць. Ні адзін са 100 чалавек ні разу не выступіў з публічнай крытыкай Аляксандра Лукашэнкі.

* * *

Абельская Ірына - кіраўніца Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра

Агееў Аляксандр - у свой час міністр энэргетыкі

Азаранка Вікторыя - тэнісістка

Альшэўскі Віктар - мастак

Алымаў Юрый - у свой час намеснік старшыні Нацбанка

Андрэйчанка Уладзімір - старшыня «палаты прадстаўнікоў»

Анфімаў Леанід - старшыня Дзяржкантролю

Бамбіза Іван - у свой час віцэ-прэм'ер

Бандарчук Таццяна - у свой час дырэктарка «Белдзяржцырка»

Бардзюжа Мікалай - генеральны сакратар АДКБ, грамадзянін Расеі

Бароўскі Аляксандр - у свой час старшыня «Белнафтахіму»

Батура Барыс - у свой час старшыня Мінаблвыканкама

Булыгін Сяргей - першы намеснік кіраўніка федэрацыі біятлона

Вакульчык Валерый - старшыня КДБ

Васілевіч Рыгор - у свой час генеральны пракурор

Вашчанка Уладзімір - міністр надзвычайных сітуацый

Уцюрын Андрэй - намеснік дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі

Галаванаў Віктар - у свой час міністр юстыцыі

Грышын Аляксей - алімпійскі чэмпіён

Гусараў Анатоль - генеральны дырэктар «Белавія»

Давыдзька Генадзь - старшыня Белтэлерадыёкампаніі

Дашчынскі Дзмітрый - прызёр Алімпійскіх гульняў

Дражын Уладзімір - у свой час віцэ-прэм'ер

Ермакова Надзея (два ўчасткі) - у свой час старшыня Нацбанка

Ерын Леанід - у свой час старшыня КДБ

Ярмошына Лідзія - старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі

Жылін Ігар - у свой час старшыня «Белнафтахіму»

Зайцаў Вадзім - у свой час старшыня КДБ

Захараў Міхаіл - хакейны трэнер

Зінкевіч Уладзімір - мастак

Зіноўскі Уладзімір - міністр эканомікі

Іваноў Валерый - у свой час віцэ-прэм'ер

Іванчанка Мікалай - у свой час намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашенкі

Кабякоў Андрэй - прэм'ер-міністр

Кадушка Мікалай - у свой час намеснік старшыні Нацбанка

Казіятка Юры - кіраўнік «Сталічнай тэлевізіі»

Калінін Анатоль - віцэ-прэм'ер

Калавур Павел - старшыня Нацбанка

Камянкоў Віктар - у свой час старшыня Вышэйшага гаспадарчага суда

Кісель Рыгор - кіраўнік АНТ

Канаплёў Уладзімір - у свой час старшыня «палаты прадстаўнікоў»

Канюк Аляксандр - генеральны пракурор

Корбут Мікалай - у свой час кіраўнік справамі Лукашенкі

Касінец Аляксандр - кіраўнік Адміністрацыі Лукашенкі

Кудравец Алена - дырэктарка «Беларускай калійнай кампаніі»

Куляшоў Анатоль - у свой час міністр унутраных спраў

Курачкін Генадзь - у свой час міністр архітэктуры і будаўніцтва

Кушнір Антон - алімпійскі чэмпіён

Ладуцька Мікалай - у свой час старшыня Менгарвыканкама

Латыпаў Урал - у свой час кіраўнік Адміністрацыі Лукашенкі

Ляпарская Ірына - трэнерка мастацкай гімнастыкі

Лузгін Мікалай - у свой час намеснік старшыні Нацбанка

Макей Уладзімір - міністр замежных спраў

Мальцаў Леанід - старшыня памежнага камітэта

Мартынаў Сяргей - у свой час міністр замежных спраў

Маскевіч Сяргей - у свой час міністр адукацыі

Матусевіч Міхаіл - у свой час віцэ-спікер «савета рэспублікі»

Мацюшэўскі Васіль - першы віцэ-прэм'ер

Міхневіч Наталля - прызёрка Алімпійскіх гульняў

Міцкевіч Валерый - намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта

Мясніковіч Міхаіл - спікер «савета рэспублікі»

Навіцкі Генадзь - у свой час прэм'ер-міністр

Навумаў Уладзімір - у свой час міністр унутраных спраў

Нявыглас Генадзь - у свой час кіраўнік Адміністрацыі Лукашенкі

Папкоў Аляксандр - у свой час віцэ-прэм'ер

Папоў Вадзім - у свой час старшыня «палаты прадстаўнікоў»

Патупчык Уладзімір - міністр энэргетыкі

Паўлаў Міхаіл (памёр) - у свой час старшыня Менгарвыканкама

Паўлоўскі Аляксандр - у свой час старшыня памежнага камітэта

Поўны Фёдар - святар

Пракаповіч Пётр (два ўчасткі) - у свой час віцэ-прэм'ер, старшыня Нацбанка

Праляскоўскі Алег - у свой час міністр інфармацыі

Пяткевіч Наталля - у свой час намесніца кіраўніка Адміністрацыі Лукашенкі

Радзькоў Аляксандр - у свой час памочнік Лукашенкі

Ракавец Аляксандр - банкір

Рапота Рыгор - дзяржаўны сакратар «саюзнай дзяржавы», грамадзянін Расеі

Рачкоўскі Ігар - у свой час старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэта

Румас Сяргей - у свой час віцэ-прэм'ер

Румо Алег - доктар

Русы Міхаіл - віцэ-прэм'ер

Русецкі Анатоль - у свой час кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук

Рыбакоў Валянцін - намеснік міністра замежных спраў, у свой час памочнік Лукашенкі

Селязнёў Аляксандр - у свой час міністр архітэктуры і будаўніцтва

Сідорскі Сяргей - у свой час прэм'ер-міністр

Сукала Валянцін - старшыня Вярхоўнага суда

Сухарэнкі Сцяпан - у свой час старшыня КДБ

Сямашка Уладзімір - віцэ-прэм'ер

Сянько Уладзімір - у свой час намеснік старшыні Нацбанка

Цяцерын Сяргей - тэнісны трэнер

Ткачоў Сяргей - у свой час памочнік Лукашенкі

Таўпянец Эдуард - у свой час першы намеснік міністра энэргетыкі

Тозік Анатоль - у свой час віцэ-прэм'ер

Тапузідзіс Павел - бізнэсоўца

Федарцоў Аляксандр - першы намеснік старшыні Вярхоўнага суда

Харкавец Андрэй (памёр) - у свой час міністр фінансаў

Цалко Уладзімір - у свой час міністр прыродных рэсурсаў

Чыж Юры - бізнэсовец

Шаеў Валянцін - старшыня Следчага камітэта

Шакуцін Аляксандр - бізнэсовец

Швед Андрэй - старшыня Дзяржаўнага камітэта судовых экспэртыз

Шаўцоў Віктар - бізнэсовец

Шэйман Віктар - кіраўнік справамі Лукашенкі

Шпілеўскі Аляксандр - у свой час старшыня мытнага камітэта

Шуневіч Ігар - міністр унутраных спраў

Шчоткіна Мар'яна - міністарка працы і сацыяльнага забеспячэння

Якабсон Аляксандр - у свой час кіраўнік Дзяржкантролю

Ярмоленка Анатоль - спявак

***

Акрамя таго, міністр аховы здароўя Васіль Жарко, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашенкі Мікалай Снапкоў і старшыня палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка атрымалі ў Драздах велізарныя кватэры, якія не траплялі ў агульны продаж.

Напісаць каментар 152

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках