6 траўня 2024, панядзелак, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канал «Аль-Джазіра» стварыў фільм «Беларусь: Апошні дыктатар Еўропы»

55
Канал «Аль-Джазіра» стварыў фільм «Беларусь: Апошні дыктатар Еўропы»

Рэжысёр фільма Глен Эліс апісаў свае ўражанні ад паездкі ў Беларусь.

Найбуйнейшы арабскі тэлеканал «Аль-Джазіра» (Aljazeera) зняў дакументальны фільм пра апошнія прэзідэнцкія «выбары» ў Беларусі і пра Лукашэнку, якога ў фільме называюць «апошнім дыктатарам Еўропы». Рэжысёр фільма - Глен Эліс - апісаў свае ўражанні ад паездкі ў Беларусь.

У кастрычніку 2015 у Беларусі прайшлі прэзідэнцкія «выбары». Ніхто не сумняваўся, што перамога дастанецца чалавеку, «які кіраваў краінай цягам апошніх двух дзесяцігоддзяў». З вельмі слабай эканомікай і доўгім спісам парушэнняў правоў чалавека Аляксандр Лукашэнка даўжэй усіх кіруе ў Еўропе і амаль ператварыў Беларусь у еўрапейскі эквівалент Паўночнай Карэі, піша «Беларускі партызан».

Аднак у Беларусь няма культу асобы, Лукашэнку гэта і не трэба, сцвярджаюць ягоныя апаненты. Ён кіруе пры дапамозе страху. Сёння, павярнуўшы назад час, Беларусь дэманструе, якім было жыццё да распаду Савецкага Саюза, дзе таемная паліцыя называецца КДБ, а поспех эканомікі вымяраецца колькасцю прададзеных трактароў.

«Быў позні вечар, калі мой самалёт прызямліўся ў Беларусі. Я быў гатовы ўбачыць былую савецкую рэспубліку, якая, як я чуў, амаль не змянілася з часоў Брэжнева. Але на вуліцах Менска было змрочна і цёмна, што не спрыяла агляду славутасцяў», - апісвае свае першыя ўражанні рэжысёр фільма.

Глен Эліс распавядае, што нібы зрабіў крок назад у часе, калі наступнай раніцай выйшаў са сваёй здымнай кватэры ў раёне плошчы Перамогі.

Рэжысёр прыехаў здымаць прэзідэнцкія выбары, не сумняваючыся, хто атрымае перамогу: «Беларуссю кіруе ўсё той жа вусаты самадзержац Аляксандр Лукашэнка, што і 21, і гэты 61-гадовы апошні дыктатар Еўропы, як яго часта называюць, відавочна не збіраецца на пенсію».

У фільме паказанае інтэрв'ю з Любоўю Кавалёвай, маці Уладзіслава Кавалёва, які быў расстраляны за злачынства, «якое ён, безумоўна, не ўчыняў», піша рэжысёр.

Большасць назіральнікаў мяркуюць, што тэракт і наступны судовы працэс былі проста зручнай дымавой завесай, каб адцягнуць увагу ад пераследу палітычных апанентаў Лукашэнкі.

«Яны павінны былі знайсці кагосьці, каб асудзіць і пакараць яго, каб адцягнуць увагу людзей ад праблем, якія існавалі тады. Гэта было, калі праціўнікі Лукашэнкі былі арыштаваныя, калі тысячы людзей былі адпраўленыя ў турму. У гэты момант палітычных зняволеных катавалі», - кажа маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва.

«Мы збіраем подпісы за скасаванне смяротнага пакарання ў Беларусі. Смяротнае пакаранне тут служыць толькі ў якасці інструмента, каб трымаць людзей у страху», - тлумачыць Любоў Кавалёва.

Ёсць у фільме эпізод пра Беларускі Свабодны тэатр, у якім расказана аб спектаклях, якія ставяць у падполлі, а яго заснавальнікі вымушаныя былі бегчы ў Лондан.

У фільме распавядаецца пра тое, як уласна прайшлі прэзідэнцкія выбары. І ёсць інтэрв'ю з Мікалаем Статкевічам, які распавядае аб дзіўным ДТЗ з ягоным удзелам. Статкевіч паказвае рэшткі свайго аўто пасля таго, як у яго рэзнуўся джып.

Адзін з лідараў беларускай апазіцыі кажа, што Лукашэнка ператварыў Беларусь у непрыбытковую частка расейскай эканомікі. Статкевіч раіць еўрапейскім палітыкам быць смялейшымі, адстойваючы свае прынцыпы, і не давяраць Лукашэнку і ягоным «выбарам».

Таксама аўтары фільма з'ездзілі ў Чарнобыльскую зону і паказалі жабрацкае і беспрасветнае жыццё ў тых месцах.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках