18 траўня 2024, Субота, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь ператвараецца ў краіну беспрацоўных

153
Беларусь ператвараецца ў краіну беспрацоўных
ФОТА З САЙТА EURORADIO.FM

Беларусы гатовыя працаваць нават за $50 за месяц.

«Салiдарнасць» пагутарыла з прадстаўнікамі кадравых агенцтваў і даведалася, ці зменіцца сітуацыя на беларускім рынку працы ў гэтым годзе. Атрымалася, што, падобна, у 2016 годзе Беларусь працягне ператварацца ў краіну беспрацоўных.

Паводле слоў дырэктаркі кадравага агенцтва «Калекцыя адкрыццяў» Ірыны Шаткоўскай, колькасць вакансій у 2016 годзе павялічвацца не будзе, а застанецца «дзесьці на ўзроўні 2015 года».

- У той жа час зменіцца склад гэтых вакансій, - распавяла яна. - На рынку працы будуць запатрабаваныя два тыпы спецыялістаў. Па-першае, гэта працаўнікі шырокага профілю, якія могуць замяніць некалькіх чалавек. І тэхнічныя навыкі, і эканамічныя, і камунікатыўныя навыкі. Калі раней для гэтага наймалі трох чалавек, то цяпер хочуць знайсці аднаго.

Таксама, на думку суразмоўніцы, у 2016 годзе будуць шанавацца ўнікальныя спецыялісты:

- Па-другое, будуць запатрабаваныя, напрыклад, вельмі рэдкія тэхнолагі, альбо спецыялісты з адмысловымі ведамі і досведам.

Чакаць росту заробкаў на працягу года беларусам відавочна не варта, лічыць экспэрт:

- Паводле нашых ацэнак ад 5 да 30% зменшыўся заробак у мінулым годзе. І гаворка ідзе пра суму ў рублях! Думаю, у гэтым годзе такая тэндэнцыя можа працягнуцца.

Як прагназуе дырэктарка кадравага агенцтва «Свабодны выбар» Ксенія Барэйша, у 2016 годзе цяжка прыйдзецца нават «белым каўнерыкам».

- Колькасць вакансій можа зменшыцца яшчэ на 10-15%, а можа нават і больш, - кажа яна. - Магчыма, у лізінгавых або IT-кампаніях сітуацыя будзе лепей, але мы працуем з кампаніямі аптовага гандлю і транспарту і бачым, што тут сітуацыя не вельмі добрая.

Паводле слоў суразмоўніцы, людзі цяпер імкнуцца трымацца за любыя працоўныя месцы і нават не думаюць аб добраахвотным сыходзе. І гэта пры тым, што заробкі офісных працоўных таксама сур'ёзна «аселі».

- Заробкі ўпалі, і ніхто нават не чакае, што яны будуць павялічвацца, - адзначае Ксенія Барэйша. - На сёння мінімальныя грошы, за якія людзі згаджаюцца працаваць, - гэта 3-4 мільёны рублёў. Але гэта тычыцца працы з поўнай занятасцю.

Калі казаць пра працу на частку стаўкі, то тут, паводле слоў экспэрта, бывае запатрабаванай нават праца за 50 даляраў на месяц.

Напісаць каментар 153

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках