Хакеры ўзламалі сайт МЗС РФ
4- 23.10.2016, 16:32
- 13,283
Хакер пад нікам Jester заявіў, што ўзлом - гэта адказ на напады на сайты хакераў у ЗША.
Афіцыйны сайт МЗС Расеі быў узламаны хакерамі. Пра гэта паведамляе slon.ru са спасылкай на радыёстанцыю «Гаворыць Масква».
«Сайт узламаны. Кім - гэта высвятляюць спецыялісты», - сказала афіцыйная прадстаўніца міністэрства Марыя Захарава.
CNN увечары 22 сёння паведаміў аб тым, што сайт МЗС быў узламаны хакерам пад нікам Jester. Ён заявіў, што ўзлом - гэта адказ на напады на сайты хакераў у ЗША.
«Таварышы! Мы перарываем праграму вяшчання сайта расейскага міністэрства замежных спраў, каб перадаць вам важнае паведамленне. Перастаньце. Магчыма, вы ў стане весці пераслед вашых суседніх краін, але гэта Амерыка. [Тут] ніхто не ўражаны», - напісаў Jester.
Цяпер сайт МЗС РФ даступны і працуе без збояў.
У апошнія месяцы невядомыя хакеры ўзламалі шэраг сайтаў, звязаных з амерыканскімі палітыкамі, напрыклад, сэрверы Дэмакратычнай партыі ЗША. У Вашынгтоне мяркуюць, што зрабілі гэта групоўкі, якія кантралююцца Масквой. Расейскія ўлады абвінавачанні адмаўляюць.