У сераду ў Беларусі да 9 градусаў цяпла
- 25.10.2016, 19:40
- 11,493
Аднак сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі праз шквалісты вецер.
Аранжавы ўзровень небяспекі праз шквалісты вецер захаваецца ў Беларусі 26 кастрычніка, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег).
Уначы і раніцай на ўсходзе пройдуць моцныя ападкі, магчымы слабы галалёд. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5-10 м/с, парывы будуць да 14 м/с, уначы і раніцай на ўсходзе парывы да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра цягам сутак складзе ад нуля да плюс 6, удзень у заходніх раёнах чакаецца 7-9 градусаў цяпла.