На «Беларуськаліі» зноў загінуў рабочы
9- 26.10.2016, 14:40
- 17,413
Пры будаўніцтве новага склада замест згарэлага звалілася з вялікай вышыні люлька з пяццю працоўнымі.
Пра гэта сайту charter97.org паведаміла знаёмая з сітуацыяй крыніца.
«На 1-й рудаўправе ААТ «Беларуськалій» загінуў рабочы ГА «Пасат». Яшчэ двое знаходзяцца ў рэанімацыі.
Цяпер там ідзе будаўніцтва «ўдарнымі тэмпамі» новага склада (стары склад згарэў яшчэ ў траўні), рабочыя працуюць у тры змены.
Падчас работ абарваўся трос, люлька ўпала з вялікай вышыні, там знаходзілася пяць чалавек. Працы на гэты момант спыненыя, на месцы працуе следчая група», - гаворыцца ў паведамленні.
У даведачнай службе ААТ «Беларуськалій» каментаваць сітуацыю адмовіліся.
У прыёмнай ГА «Пасат» журналістам charter97.org паведамілі: «Без каментароў, вядзецца спецрасследаванне».
Нагадаем, што апошні трагічны выпадак на ААТ «Беларуськалій» адбыўся 12 ліпеня. Тады пры выкананні свідравальных работ загінуў 53-гадовы машыніст горназдабыўной машыны.