БАТЭ са значным лікам перамог «Крумкачоў»
2- 28.10.2016, 21:20
- 9,831
Чэмпіён Беларусі адправіў у браму «Крумкачоў» тры мячы без адказу.
Чарговы чэмпіянат Беларусі ў футболе падыходзіць да сканчэння. Камандам засталося згуляць чатыры туры. Чэмпіён вядомы, невялікая інтрыга захавалася ў барацьбе за срэбра і бронзу. А таксама, хто зойме чацвёртае месца, якое, магчыма, дасць шанец згуляць у Лізе Еўропы.
У Менску на стадыёне «Камвольшчык» праграму 27-га тура адкрыў матч «Крумкачы» - БАТЭ, у якім барысаўскі клуб атрымаў значную перавагу.
«Крумкачы» - БАТЭ - 0:3
«Крумкачы»: Федарэнка (к), Корсак (Іваноў, 58), Сямёнаў, Бацішчаў, Карп (Зуевіч, 60), Клімовіч, Шчагрыковіч, Шыкаўка (Санец, 82), Калугін, Яшын, В.Глеб.
БАТЭ: Сарока, Гайдучык, Яблонскі, А. Валадзько (Джыгера, 70), Сігневіч, Пік (Малькевіч, 85), Рыас, М. Валадзько (Анцілеўскі, 73), Гардзяйчук, Кендыш, Гвілія.
Галы: 0:1 - Сігневіч (22, пас - М. Валадзько). 0:2 - Сігневіч (57-г, пас - Гвілія, з вуглавога). 0:3 - М. Валадзько (65, пас - Сігневіч).
Папярэджанні: Гайдучык (24), Клімовіч (89).
Моцны дождж, які заліваў газон стадыёна «Мінск», спачатку адбіўся на тэмпе матчу. Каманды паказвалі не вельмі высокую хуткасць, БАТЭ відавочна гуляў першым нумарам, а «Крумкачы» стараліся шукаць шчасце ў контратаках, піша tut.by.
Пры гэтым «Крумкачы» строга гулялі ў абароне, амаль не дапускаючы памылак. Да 22-й хвіліны, калі абаронцы менскай каманды памыліліся, пакінуўшы ў штрафной аднаго Сігневіча, які замкнуў перадачу Гвіліі, даслаўшы мяч у сетку брамы.
Літаральна ў наступнай атацы Шыкаўка выбягаў сам-насам з брамнікам, але Гайдучык учыніў фол, зарабіўшы жоўтую картку. Перспектыўны штрафны рэалізаваць «Крумкачы» не змаглі.
На 33-й хвіліне Шыкаўка памыліўся пры пасе назад, даслаўшы мяч наўпрост Сігневічу, але форвард БАТЭ не змог падолець Федарэнку, а паўторны ўдар Гвіліі адбіў Яшын.
Другі тайм таксама пачаўся павольна і гол, які на 55-й хвіліне заляцеў у браму «Крумкачоỳ», зноў каменем лёг на сумленне абаронцаў. Гвілія элегантна падаў кутні, мяч прыляцеў наўпрост на галаву Сігневічу, які знаходзіўся ля блізкай штангі зусім адзін, і Мікалаю засталося толькі пераправіць мяч у сетку.
Пасля прапушчанага гола «Крумкачы» пабеглі наперад, за што былі пакараныя галявой контратакай на 65-й хвіліне. Сігневіч вывераным пасам вывеў на забойную пазіцыю Макса Валадзько і той магутным ударам адправіў мяч пад перакладзіну брамы Федарэнкі.
Пасля прапушчаных галоў «Крумкачы» ўжо без аглядкі на сваю браму прадоўжылі гуляць і няхай не здолелі папасці ў браму Сарокі, але нарэшце парадавалі гледачоў вясёлым футболам.
Дарэчы, як і абяцалі перад матчам, пры трансляцыі гульні ўпершыню была выкарыстаная камера, якая перадавала карцінку з квадракоптэра. Глядзелася гэта нядрэнна.
Кто следующий попробует? :) @krumkachy pic.twitter.com/yclOdDtotk
— SPORT.TUT.BY (@sporttut) 28 октября 2016 г.
29 кастрычніка свае матчы згуляюць каманды, якія прадаўжаюць весці барацьбу за медалі - менскае «Дынама» і «Шахцёр. У госці да сталічнай каманды прыедзе «Белшына», а ў Салігорск завітае «Нёман».
У суботу пройдуць яшчэ два матчы:
«Нафтан» - «Дынама-Брэст»
«Граніт» - «Віцебск»
30 кастрычніка тур скончыцца трыма гульнямі:
«Слуцк» - «Мінск»
«Гарадзея» - «Іслач»
«Тарпеда-БелАЗ» - «Славія»