Загінуў яшчэ адзін беларус, які з'ехаў на заробкі ў РФ
21- 12.11.2016, 10:24
- 13,906
Загінулага 30-гадовага беларуса знайшлі праз 8 дзён пасля падачы заявы аб яго знікненні на трасе «Менск – Масква».
Грамадзянін Беларусі, які з'ехаў у Падмаскоўе на заробкі, якога больш за два тыдні шукалі ў Расеі, знойдзены загінулым у Смаленскай вобласці, паведамілі ў суботу ў пошукава-выратавальным атрадзе «Анёл».
Ураджэнец Гомельскай вобласці Дзмітрый Легуноў адправіўся ў падмаскоўны Звянігарад у сакавіку гэтага года, але затым раптам перастаў выходзіць на сувязь. 30-гадовага мужчыну шукалі расейскія валанцёры і міліцыя.
«Знойдзены, загінуў», – сказалі ў «Анёле».
У ПВА не сталі ўдакладняць акалічнасці гібелі грамадзяніна.