2 траўня 2024, Чацвер, 14:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы масава забіраюць грошы з банкаў

11
Беларусы масава забіраюць грошы з банкаў
АРХІЎНАЕ ФОТА AP/СЯРГЕЙ ГРЫЦ

Колькасць жыхароў Беларусі, якія захоўваюць свае ашчаджанні ў банках краіны, скарацілася ў 2016 годзе да 11% з 18% у 2012 годзе.

Гэта паказвае на значнае зніжэнне ўзроўню дабрабыту насельніцтва РБ, а таксама памяншэння даверу да банкаў, піша select.by.

Такія звесткі апытання, праведзенага Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук РБ з 7 чэрвеня да 28 ліпеня 2016 гэтага года ў рамках даследчага праекта Нацыянальнага банка і Альянсу за фінансавую даступнасць у даследаванні попыту насельніцтва Беларусі на фінансавыя паслугі. Усяго былі апытаныя 8 тыс. жыхароў краіны ва ўзросце старэйшых за 16 гадоў.

Паводле звестак апытання, 43,7% людзей, якія маюць ашчаджанні ў банках, размясцілі там менш чвэрці сваіх ашчаджанняў. 21,3% апытаных размясцілі там 25-50% сваіх ашчаджанняў, 8,8% — 50-75%, 9,5% — 76-100%. 16,6% удзельнікаў апытання адмовіліся адказаць на гэтае пытанне. У 2012 годзе такіх было 22,5%, то ёсць давер насельніцтва да людзей, якія праводзяць апытанне, павялічыўся. Стала больш людзей, якія захоўваюць у банках больш за 75% — у 2012 годзе такіх было 5,7%. Але магчыма, гэта эфект скарачэння долі людзей, якія не давалі адказу.

Асноўнай прычынай, паводле якой фізічныя асобы адкрываюць дэпазіты ў беларускіх банках, з'яўляецца жаданне атрымання адсоткаў. На другім месцы знаходзіцца імкненне забяспечыць бяспечнае захоўванне грошай і на трэцім — назапашванне сродкаў на чорны дзень.

На атрыманне адсоткаў у якасці асноўнай прычыны размяшчэння сродкаў у банках паказалі 50,4% апытаных. Цікава, што ў 2012 годзе такіх людзей было ўсяго 32,2%.

На жаданне забяспечыць бяспечнае захоўванне сродкаў паказалі 43,9% апытаных. У 2012 годзе такіх адказаў было 53,9%. Такім чынам, за 4 гады жыхары Беларусі з нейкіх прычын сталі нашмат менш баяцца за захаванасць сваіх ашчаджанняў.

На назапашванне грошай на чорны дзень паказалі 26,7% апытаных, на назапашванне грошай на будучыя выдаткі — 22,5%, а для назапашвання грошай на буйную куплю — 16,9%. 2,7% апытаных указалі ў якасці прычыны захоўвання сродкаў у банках жаданне зберагчы іх ад марнавання іншымі сямейнікамі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках