10 траўня 2024, Пятніца, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заробкі ў «сенатараў» - амаль 1000 даляраў

32
Заробкі ў «сенатараў» - амаль 1000 даляраў

Прыкладна такі ж месячны заробак і ў «палатачнікаў».

Заробак сябра «савета рэспублікі» складае 1890 рублёў (крыху менш за 950 даляраў). Такую суму назваў Сяргей Гайдукевіч у інтэрв'ю «Беларускім навінам».

Сам Гайдукевіч, з ягоных слоў, заробак не атрымлівае: «Я яго не атрымліваю, але, наколькі я чуў, гэта 1890 рублёў. «Парламентарыі» не павінны хаваць свой заробак. Калі хавае, значыць, працуе слаба. Калі сумленне чыстае, значыць, добра працуе».

Са слоў «сенатара», калі чалавек дзесьці працуе і атрымлівае заробак меншы, чым у «сенатара», то ён штомесяц падае даведку, у якой відаць розніца ў заробку. Тады яму даплачваюць.

Гайдукевіч дадаў, што заробкі ў «дэпутатаў» і «сенатараў» аднолькавыя.

Нагадаем, што на днях «палатачніца» Ганна Канапацкая апублікавала свой заробак. За 12 рабочых дзён «палатачніца» атрымала на рукі пасля выплаты ўсіх падаткаў 1058 рублёў і 67 капеек. Заробак складаецца з акладу, штомесячнай прэміі і надбавак.

У той жа час за месяц працы без выхадных даярка з-пад Глыбокага атрымала 82 беларускія рублі, частку з якіх выдалі кансервамі.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках