20 траўня 2024, панядзелак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: «Палатачнікам» за 12 дзён плацяць тыя самыя $500

16
Фотафакт: «Палатачнікам» за 12 дзён плацяць тыя самыя $500
Фота: bymedia

Стала зразумела, каму адрасаваныя прывабныя абяцанні дыктатара.

Нядаўна прызначаная «палатачніца» Ганна Канапацкая апублікавала свой заробак. Фота разліковага лістка за кастрычнік яна апублікавала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», паведамляе tut.by.

Як вынікае з фота, за 12 працоўных дзён «палатачніца» атрымала на рукі пасля выплаты ўсіх падаткаў 1058 рублёў і 67 капеек. Заробак складаецца з акладу, штомесячнай прэміі і надбавак.

Гэта амаль паўтары сярэдняга заробку ў краіне або крыху больш за 500 даляраў. Нагадаем, сярэдні заробак у Беларусі цяпер складае 732 рублі, але гэта звесткі за верасень.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках