5 траўня 2024, Нядзеля, 2:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы з РФ затрымалі 82 тоны санкцыйных тавараў

1
На мяжы з РФ затрымалі 82 тоны санкцыйных тавараў

Вінаград, таматы, грыбы, грушы і зеляніна перавозіліся ў пяці грузавых аўтамабілях.

Аўтамабілі былі затрыманыя ў кіламетры ад мяжы з Расейскай Федэрацыяй, пры гэтым кіроўцы падалі фальшывыя дакументы, піша ej.by.

Папярэдняя ацэначны кошт тавараў так званай «санкцыйнай» групы склаў звыш 117 тысяч беларускіх рублёў.

Нагадаем, Расея ў жніўні 2014 года абмежавала імпарт прадуктаў харчавання з краін, якія ўвялі ў дачыненні да яе санкцыі праз сітуацыю ва Украіне. Пад забарону патрапілі мяса, каўбасы, рыба і морапрадукты, гародніна, садавіна, малочная прадукцыя. У чэрвені 2015 года ў адказ на падаўжэнне санкцый РФ пралангавала прадуктовае эмбарга на год, а ў чэрвені гэтага года - адразу да 31 снежня 2017 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках