19 траўня 2024, Нядзеля, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаед» з Бярозы: Я б Лукашэнку пасадзіў у клетку і браў бы па $100 за фотаздымак

106
«Дармаед» з Бярозы: Я б Лукашэнку пасадзіў у клетку і браў бы па $100 за фотаздымак
Анатоль Вольхаў

Экскаватаршчык з 44-гадовым стажам не разумее, як дыктатар можа так здзекавацца з беларусаў.

59-гадовы Анатоль Вольхаў, апынуўшыся без працы ў Беларусі, паспрабаваў знайсці яе ў Расеі, але досвед быў няўдалым - яго двойчы падманвалі.

Першым разам ён месяц працаваў, але заробленыя яшчэ ў жніўні грошы ён дагэтуль не атрымаў. У іншага працадаўцы таксама за месяц цяжкай працы па 12-14 гадзін, як сам выказваецца, працавалі "як кітайцы, за кубак рысу", ледзь удалося атрымаць частку заробку, каб вярнуцца дадому. Цяпер ён з жонкай вымушаныя жыць на яе пенсію.

Па вяртанні ж дадому ў сярэдзіне лістапада яго чакаў "сюрпрыз" ад падатковай – ліст з прапановай заплаціць падатак на "дармаедства". Распавядаючы сваю гісторыю "Радыё Рацыя", Анатоль не хавае абурэння, лічачы, што нічога не павінен дзяржаве.

"3 млн 600 я павінен заплаціць. Адкуль я вазьму гэтыя грошы. Я - не начальнік, я красці не ўмею, я ўсё жыццё працаваў сумленна".

Без працы Анатоль апынуўся ў 57 гадоў, маючы за плячыма 43,5 гады стажу, і кажа, што не мае намеру плаціць гэты падатак. "Каму і за што я павінен плаціць?".

"У мяне ёсць гараж. Калісьці быў аўтамабіль, цяпер няма за што яго ўтрымліваць, аўто разабраў на запчасткі і здаў на металалом. Трэба пазбаўляцца і ад гаража. Інакш адбяруць, яшчэ і вінаватым застанешся...

Не паверыце, але мне даішнік выпісаў штраф 180 тысяч, за тое, што ў мяне стары ровар. Я сказаў таму міліцыянту, дай мне грошы, я пакіну табе гэты ровар, пры табе куплю новы і паеду...

Паглядзіш - людзі лазяць па сметніках. Хто там лазіць? Раней гэтыя людзі на заводзе працавалі, а цяпер гэтыя людзі лазяць па сметніках. Твар хаваюць, бо сорамна, але дзецца няма куды".

Такое стаўленне дзяржавы да сваіх грамадзян Анатоль расцэньвае вельмі негатыўна:

"Я б гэтага Лукашэнку проста пасадзіў у клетку і браў бы па 100 даляраў за фатаграфію. Праз год на адных фотаздымках паднялі б Беларусь з каленяў. Хіба так можна? Як трэба ненавідзець сваіх людзей і баяцца іх!", - абураецца просты бярозаўскі працаўнік Анатоль Вольхаў.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках