Брытанец назваў беларусаў «найлепшымі ў свеце алкаголікамі»
13- 10.12.2016, 12:42
- 14,369
Брытанец Дэвід МакКэндлес, журналіст і дызайнер у галіне інфаграфікі, нядаўна выпусціў кнігу «Information is beautiful».
Ён сабраў у ёй інфармацыю з розных баз звестак, у тым ліку ЦРУ, Сусветнага банка, Reuters і Forbes, СААЗ, і на іх аснове даў характарыстыку кожнай з краін, піша «Брестский курьер».
Даследчыкі правялі вялікую працу і зрабілі ўражлівыя высновы:
Канада заняла першае месца сярод краін залежных ад Facebook,
ЗША – галоўны спамер у свеце,
Літва – лідар у колькасці суіцыдаў,
Расея ўзначаліла топ краін у якіх знята найбольшая колькасць ролікаў з відэарэгістратараў,
Ізраіль – традыцыйна стаў першым па медыцынскай дыягностыцы і даследаванняў,
Эстонія – гэта радзіма стартапаў,
Вугоршчына – порназорак,
Нямеччына — краіна з найлепшымі грамадзянскімі пашпартамі,
Ірландыя – лідар па ўмовах для рабочых,
Галандыя – краіна аматараў кавы,
Грэцыя – сыру,
Нарвегія – мяса,
Італія — піцы,
Францыя – вялікая аматарка віскі,
Кітай – лідар па колькасці зняволеных журналістаў,
Турцыя – лідар па цэнзуры старонак у Twitter,
Руанда — лідарка сярод краін з самай вялікай колькасць жанчын у парламенце,
Замбія – славіцца вялікай колькасцю жанчын-прадпрымальніц,
Танзанія – працоўных жанчын.
Меркаванне брытанцаў аб нашай краіне вы пачыталі ў загалоўку.