28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка нарадзіла сына

14
Вікторыя Азаранка нарадзіла сына

Найлепшая тэнісістка Беларусі Вікторыя Азаранка нарадзіла сына.

Пра гэта спартоўка паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram.

"Сёння быў мой самы цяжкі бой і мая найлепшая перамога. Наш сын нарадзіўся здаровым і шчаслівым! Так ўдзячная і шчаслівая! Дзякуй!", - гаворыцца ў паведамленні.

Запіс з'явіўся сёння а 5.10 раніцы.

Пра тое, што Вікторыя Азаранка цяжарная, стала вядома 15 ліпеня. Пра будучыя прыемныя падзеі яна таксама паведаміла прыхільнікам праз сацыяльныя сеткі, нагадвае БелТА.

У сваім звароце да заўзятараў двухразовая чэмпіёнка турніраў "Вялікага шлема" сказала тады пра тое, што яна і яе каханы вельмі рады гэтаму факту і рыхтуюцца да новага этапу ў іх жыцці.

Таксама Вікторыя Азаранка запэўніла, што не збіраецца сыходзіць са спорту, а наадварот, натхнёная гісторыямі іншых жанчын-спартовак, якія пасля нараджэння дзяцей дасягалі яшчэ большых вышынь у сваёй прафесійнай кар'еры, і хоча зрабіць тое ж самае. Яна падзякавала ўсім за падтрымку, бо гэта для яе шмат значыць.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках