18 траўня 2024, Субота, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У амэрыканскім ток-шоў паказалі беларускі мабільны дадатак

2

У папулярным ток-шоў вядоўца Джымі Кімэла паказалі праграму, якая дазваляе з дапамогай смартфона прымяраць віртуальныя маскі.

Так Кімэл ператварыўся ў актора Леанарда Ды Капрыё, рэп-выканаўцу Snoop Dogg, персанажа коміксаў Джокера, а ягоны памочнік стаў Баракам Абамам, паведамляе Lenta.ru.

Дадатак MSQRD дазваляе накладваць на твары ў відашукальніку камеры «жывыя» фільтры ў рэальным часе. Яна распрацаваная для мабільных прылад пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы iOS і даступная ў краме App Store. На гэты момант MSQRD займае чацвёрты радок у спісе самых папулярных праграм сэрвісу.

Як адзначаюць самі стваральнікі, у прамоцыю праграмы яны не ўклалі ні шэлега. Віруснасць праграме забяспечыла, у тым ліку, яе выкарыстанне вядомымі людзьмі. Да прыкладу, у Расеі MSQRD-ролікі выклаў вядомы рэпер Баста | Нагана, а ў вобразе пераможцы «Еўравізіі» выступіў саліст групы «Чай вдвоём» Стас Касцюшын.

Цяпер распрацоўшчыкі працуюць над выпраўленнямі хібаў, новымі фільтрамі для праграмы, а таксама дадаткам пад Android.

У праекце MSQRD задзейнічана 10 чалавек, 8 з іх знаходзяцца ў Беларусі. Стваральнікі тэхналогіі - Сяргей Ганчар і Яўген Зацяпякін - займаюцца алгарытмам трэкінгу твараў на працягу апошніх пяці гадоў. Яўген Няўгень далучыўся да суполкі, каб распрацаваць бізнэс-стратэгію і ўкараніць тэхналогію «ў жыццё». Ментар і ініцыятар праекта - вядомы беларускі бізнэсовец Юрый Гурскі.

Дадатак з'явіўся ў App Store на пачатку снежня, за першыя чатыры дні яго сцягнулі блізу 5000 чалавек. 22 снежня праект трапіў на вялікі сайт-агрэгатар стартапаў Product Hunt.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках