10 траўня 2024, Пятніца, 3:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар Сацінтэрна: Мы падтрымліваем барацьбу за свабодную Беларусь

1
Генеральны сакратар Сацінтэрна: Мы падтрымліваем барацьбу за свабодную Беларусь

Беларуская палітычная сістэма павінна быць трансфармаваная і стаць такой, як ва ўсім цывілізаваным свеце.

Пра гэта заявіў генеральны сакратар Сацінтэрна Луіс Аяла на пасяджэнні аргкамітэта ў стварэнні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грaмада), якое праходзіла 28 лютага ў Менску.

З яго слоў, сацыял-дэмакраты Беларусі павінны стаць «важнай часткай грамадства», як і ў іншых краінах свету. «Гэта трэба для фармавання рэальнага палітычнага працэсу, свабоды ў краіне», - цытуе Аялы БелаПАН.

Аяла ўважае, што беларускім сацыял-дэмакратам «пачынаць трэба з галоўнага - з сапраўднага ўдзелу ў палітычнай сістэме, якое прынясе ў грамадства стабільнасць».

«Гэты тэзіс пацвярджаюць падзеі ў краінах, у якіх нашы прадстаўнікі атрымалі перамогу ў выбарах і ўвайшлі ва ўрад», - сказаў ён.

Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Народная Грaмада), старшынёй якой з'яўляецца экс-палітвязень Мікалай Статкевіч, восенню 2015 года атрымала статут паўнапраўнага сябра Сацінтэрна. Да гэтага яна мела статус кансультатыўнага сябра.

Аяла знаходзіцца ў Беларусі на запрашэнне Статкевіча, сустрэчы з прадстаўнікамі беларускіх афіцыйных уладаў у яго не запланаваныя.

Луіс Аяла наведваў Менск у студзені 2011 года, на спецыяльнай прэс-канферэнцыі ён заклікаў улады краіны вызваліць палітвязняў.

«Ён распавёў, што на пачатку 2011 года быў першым замежным палітыкам, які прыехаў пасля разгону Плошчы, спрабаваў дапамагчы нам, у яго было тры дні сустрэч», - адзначыў Мікалай Статкевіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках