6 траўня 2024, панядзелак, 20:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарыфы ЖКГ пералічваць не збіраюцца?

53
Тарыфы ЖКГ пералічваць не збіраюцца?
Фота: tut.by

Абяцанні чыноўнікаў засталіся пустым гукам.

На камунальнікаў распачынаюць крымінальныя справы праз завышэнне коштаў на жыллёва-камунальныя паслугі, але пры гэтым пералічваць тарыфы для насельніцтва чыноўнікі не спяшаюцца.

Да 1 сакавіка тарыфы на камуналку павінны быць пералічаныя. Пра гэта яшчэ 26 лютага ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» заявіў кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў.

«Створана спецыяльная рабочая група на даручэнне кіраўніка дзяржавы пад кіраўніцтвам Камітэта дзяржкантролю з удзелам урада, адміністрацыі Лукашэнкі, якая цяпер разглядае, і пералічвае гэтыя тарыфы ў адпаведнасці з выдаткамі, якія складваюцца рэальна», - сказаў Леанід Анфімаў.

Чыноўнік таксама адзначыў, што на ўсё гэта вельмі мала часу. Са слоў кіраўніка Камітэта дзяржкантролю, цяпер тарыфы на камунальныя паслугі будуць заставацца нязменнымі да асобага распараджэння Лукашэнкі.

Тым часам у разлікова-касавых цэнтрах пры ЖРЭА Менска, якія адказваюць за квіткі, аб новых падліках камуналкі пакуль нічога не ведаюць, паведамляе «Еўрарадыё».

«Мы не атрымлівалі ніякага паведамлення аб неабходнасці зноўку падлічваць выплаты. Калі атрымаем, то пералічым. Але пакуль нічога такога не было», - распавядаюць у разлікова-касавым цэнтры ЖРЭА №4 Менска. Тое ж самае паўтараюць і яшчэ ў некалькіх такіх установах сталіцы.

Тым часам стала вядома, што плата за «камуналку» за студзень вырасла з трох прычынаў. Пра гэта заявіў міністр ЖКГ Аляксандр Церахаў. Са слоў чыноўніка, на рост плацяжоў паўплывалі павышэнне тарыфаў, падзел функцый у квітках і студзеньскае пахаладанне: сярэдняя тэмпература ў студзені была на дзевяць градусаў ніжэйшай, чым у снежні.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках