4 траўня 2024, Субота, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вашчыкоўскі: Народы Польшчы і Беларусі былі ахвярамі адной імперыі

2
Вашчыкоўскі: Народы Польшчы і Беларусі былі ахвярамі адной імперыі
Вітольд Вашчыкоўскі
ФОТА З САЙТА WWW.POLSKIERADIO.PL

Такая нашая гісторыя, заявіў Міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі.

Народы Польшчы і Беларусі былі ахвярамі адной імперыі, заявіў журналістам кіраўнік польскага МЗС Вітольд Вашчыкоўскі, наведваючы 22 сакавіка ўрочышча Курапаты пад Менскам, дзе ён усклаў вянкі да магіл ахвяр сталінскіх рэпрэсій, паведамляе «Наша ніва» са спасылкай на БелаПАН.

«Такая нашая гісторыя. У праграмах розных візітаў заўсёды ёсць наведванне месцаў памяці. Тут, каля Менска, ляжаць невядомыя героі, якіх мы не можам нават ідэнтыфікаваць. У Курапатах загінула шмат прадстаўнікоў розных народаў, сярод якіх шмат тысяч палякаў. Мы ні ў чым не вінавацім беларусаў. Мы хочам разам шанаваць гэтае месца. Калісьці абодва нашыя народа былі ахвярамі адной імперыі», - сказаў ён.

Вашчыкоўскі адзначыў, што шмат гадоў паміж Беларуссю і Польшчай не было кантактаў на высокім узроўні. «Мы будзем падымаць пытанні і гаспадарчыя, і культурныя, і шмат іншых, якія варта паміж суседзямі ўрэгуляваць», - сказаў ён.

Польшча, са слоў Вашчыкоўскага, таксама хацела б, каб усе СМІ Беларусі працавалі ў роўных умовах. Паводле ягоных слоў, пры магчымасці ён падыме пытанне тэлеканала «Белсат», які чацвёртым разам спрабуе атрымаць акрэдытацыю ў Беларусі. «СМІ не шкодзяць, а толькі інфармуюць. Як гэтую інфармацыю выкарыстоўваюць, залежыць ужо ад палітыкаў», - сказаў кіраўнік МЗС Польшчы.

Візіт Вашчыкоўскага ў Беларусь праходзіць 22-23 сакавіка. У аўторак кіраўнік польскага МЗС сустрэнецца з беларускім калегам Уладзімірам Макеем, прадстаўнікамі дэмакратычных сіл Беларусі.

***

Апошні раз міністр замежных спраў Польшчы наведваў Беларусь больш за пяць гадоў таму. У лістападзе 2010 года Радаслаў Сікорскі, які тады займаў гэтую пасаду, прыязджаў у Менск разам са сваім нямецкім калегам Гіда Вестэрвеле, яны сустракаліся з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэта было незадоўга да «выбараў» Беларусі 19 снежня. «Выбары» закончыліся жорсткім разгонам дэманстрацыі пратэсту і арыштам апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, пасля чаго стасункі афіцыйнага Менска з Польшчай і Еўразвязам цалкам былі замарожаныя.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках