4 кастрычнiка 2024, Пятніца, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальнікаў заклікалі прадоўжыць барацьбу

65
Прадпрымальнікаў заклікалі прадоўжыць барацьбу

Статкевіч і Шумчанка заклікалі ІП выказаць 14 сакавіка калектыўную нязгоду з указам №222.

Адзін з лідараў беларускай апазіцыі, былы палітвязень, экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч і старшыня РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка заклікалі прадпрымальнікаў выказаць 14 сакавіка калектыўную нязгоду з нормамі ўказа №222. З адпаведным зваротам яны выступілі пасля таго, як стала вядома пра забарону Менгарвыканкама на правядзенне 14 сакавіка акцыі «Марш прадпрымальнікаў».

«Нягледзячы на тое, што намі атрыманая адмова на правядзенне мітынгу і шэсця 14 сакавіка, заяўляем пра свой цвёрды намер прадоўжыць дзеянні, накіраваныя на абарону інтарэсаў і правоў прадпрымальнікаў. Нашы далейшыя дзеянні будуць насіць законны і легальны характар», - гаворыцца ў звароце.

У якасці «першага кроку» Шумчанка і Статкевіч прапануюць прадпрымальнікам прыйсці 14 сакавіка а 13.00 да Міністэрства падаткаў і збораў (Менск, вул. Савецкая, 9), каб зрабіць вусную або пісьмовую заяву пра сваю нязгоду з нормамі ўказа 222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці.

«Менавіта МПЗ з'яўляецца асноўным распрацоўшчыкам указа і на сённяшні дзень займае найбольш жорсткую і непрымірымую пазіцыю ў рамках дзейнасці рабочай групы пры Міністэрстве эканомікі, адмовіўшыся ад усіх прапанаваных кампрамісных варыянтаў развязвання праблемных пытанняў прадпрымальнікаў», - адзначаецца ў звароце.

Яго аўтары падкрэсліваюць, што дзеянні прадпрымальнікаў «павінны быць цвёрдымі і салідарнымі, бо ад гэтага будзе залежаць магчымасць далейшай працы малога бізнэсу ў Беларусі».

Заяўка на правядзенне 14 сакавіка ў Менску «Маршу прадпрымальнікаў» была пададзеная Шумчанкам і Статкевічам у гарвыканкам 23 лютага. У адказе за подпісам намесніка старшыні Менгарвыканкама Ігара Карпенкі сказана, што яна не адпавядае патрабаванням закона аб масавых мерапрыемствах і пастанове сталічных уладаў аб вызначэнні месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў. Карпенка адзначае, што ў парушэнне закона да атрымання дазволу неаднаразова аб'яўлялася месца і час правядзення акцыі. Акрамя таго, месца збору не ўваходзіць у пералік дазволеных, не пазначана крыніца фінансавання мерапрыемствы. Яшчэ адна прычына адмовы: «іншымі асобамі» была пададзена заяўка на правядзенне іншай акцыі ў гэты час па гэтых жа маршрутах (ад акадэміі навук да плошчы Бангалор).

«Іншымі асобамі» ў дадзеным выпадку былі прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП), якія падалі заяўку на правядзенне 14 сакавіка «Сацыяльнага маршу за годнае жыццё». Паміж арганізатарамі двух акцый разгарэўся скандал, вынікам якога стала пастанова АГП адклікаць сваю заяўку. Пастанова была прынятая 3 сакавіка, а адказ з Менгарвыканкама датаваны 1 сакавіка.

У каментары да адмовы Менгарвыканкама санкцыянаваць вулічную акцыю Шумчанка абвінаваціў ва ўсім Лябедзьку, які, на думку лідара «Перспектывы», падаў заяўку наўмысна. Сам Лябедзька заявіў, што не збіраўся нікому ставіць палкі ў колы, а хацеў прыцягнуць да пратэсту прадстаўнікоў іншых прафесій.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках