27 лiпеня 2024, Субота, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ТБМ адмовілі ў пераносе сталіцы ў Полацк

42
ТБМ адмовілі ў пераносе сталіцы ў Полацк

Беларускія ўлады не бачаць неабходнасці пераносу беларускай сталіцы з Менска ў Полацк.

Такі лейтматыў адказу Міністэрства юстыцыі на прапанову «Таварыства беларускай мовы» паведамляе БелаПАН.

У лютым «Таварыства беларускай мовы» накіравала ў Міністэрства юстыцыі ліст з прапановай перанесці сталіцу Беларусі з Менска ў Полацк.

У адказе Мінюста, падпісаным намесніцай міністра Алай Бадак, акрамя ўсяго іншага сказана, што законам не прадугледжаная працэдура пераносу сталіцы Беларусі, а перанесці яе можна толькі пасля таго, як будуць унесеныя адпаведныя змены ў Канстытуцыю краіны.

Як адзначыў у сваім лісце-адказе старшыня арганізацыі Алег Трусаў, Канстытуцыя Беларусі праз рэферэндум мянялася ўжо двойчы. На ягоную думку, у недалёкай будучыні будзе праведзены яшчэ адзін рэферэндум, на якім і можна будзе перанесці сталіцу з Менска ў Полацк.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках