Нямецкі экспэрт: Размяшчэнне расейскіх войскаў у Беларусі можа прывесці да «выпадковай» вайны
1- 5.05.2016, 15:17
- 13,336
Вольфганг Зэндар мяркуе, што Беларусь павінна быць нейтральнай падчас канфрантацыі Захаду і Расеі.
«Беларусь рана ці позна можа сутыкнуцца з сітуацыяй, калі давядзецца выбіраць. А сутнасць шматвектарнай палітыкі як раз у тым, каб не прымаць нейкі бок. Таму ў інтарэсах Беларусі, каб і Захад, і Расея трымалі Беларусь на аддаленні ад канфрантацыі. Таму трэба захаваць статус-кво з незалежнай і суверэннай Беларуссю», - заявіў праграмны дырэктар што да Беларусі Фонду Конрада Адэнаўэра Вольфганг Зэндар у Менску на канферэнцыі ў бяспецы ў рамках ініцыятывы «Менскі дыялог», паведамляе «Радыё Свабода».
Са словаў Зэндара, размяшчэнне расейскага вайсковага кантынгенту ў Беларусі прывядзе да больш інтэнсіўнай рэакцыі з боку NАТO.
«Гэта не толькі падвысіць ўзровень недаверу, але і павялічыць пагрозу выпадковай вайны. Размяшчэнне расейскіх войскаў будзе несці пагрозу бяспекі ў рэгіёне. Прычым значэнне тут будзе мець не непасрэдная пагроза ад войскаў (досыць памятаць пра Калінінград), гэта будзе мець вялікае сімвалічнае значэнне», - падкрэсліў ён.