29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада БНР: Расейская вайсковая база - пагроза незалежнасці Беларусі

4
Рада БНР: Расейская вайсковая база - пагроза незалежнасці Беларусі

Яе з'яўленне стане перашкодай для пераадолення Беларуссю міжнароднай ізаляцыі.

Дазваляючы стварэнне расейскай авіяцыйнай базы на тэрыторыі Беларусі, афіцыйныя ўлады спрыяюць павышэнню наступальнага патэнцыялу пуцінскай Расеі, супрацьпастаўляючы Беларусь іншым краінам нашага рэгіёну і еўраатлантычнай садружнасці агулам.

З такой заявай выступіла Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, паведамляе «Радыё Свабода».

Рада БНР падкрэслівае, што з'яўленне расейскай вайсковай базы будзе перашкодай для пераадолення міжнароднай ізаляцыі Беларусі.

У заяве адзначаецца, што абставіны незаконнай расейскай анэксіі ўкраінскага Крыму дэманструюць гатоўнасць Крамля выкарыстоўваць свае замежныя вайсковыя базы супраць краін, якія дапусцілі з'яўленне такіх баз на сваёй тэрыторыі. У сувязі з гэтым Рада БНР канстатуе, што стварэнне расейскай вайсковай базы істотна павысіла б пагрозу для незалежнасці Беларусі і дало б пуцінскаму рэжыму важны рычаг уздзеяння на Беларусь.

У дадатак да вышэйсказанага Рада БНР падкрэслівае, што, не будучы легітымным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь з 1996 года, Аляксандр Лукашэнка не мае юрыдычнага права прымаць пастановы ад імя Рэспублікі Беларусь, як не мае гэтага права і сфармаваны насуперак закону і дэмакратычным нормам так званае «нацыянальны сход» Рэспублікі Беларусь.

Рада БНР звяртае ўвагу на тое, што стварэнне замежнай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі супярэчыць Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у якой замацаванае імкненне да нейтральнага статусу нашай краіны.

Рада БНР канстатуе, што міжнародная палітыка цяперашніх афіцыйных уладаў Рэспублікі Беларусь, якая прадаўжае грунтавацца на гандлі беларускім суверэнітэтам у абмен на эканамічнае і палітычнае спансаванне з боку Крамля, чарговым разам дэманструе сваю непасрэдную небяспеку для беларускай дзяржаўнасці і наўпроставую супярэчнасць інтарэсам беларускага народа, а таксама інтарэсам міжнароднай бяспекі.

Рада БНР звяртаецца да падпісантаў Віленскага мемарандума, а таксама да іншых беларускіх палітычных дзеячаў, якія стаяць на пазіцыях дэмакратыі і незалежнасці Беларусі, з заклікам усімі сіламі супрацьстаяць стварэнню замежнай вайсковай базы на тэрыторыі Беларусі.

Рада БНР заклікае ўрады ўсіх дружалюбных Беларусі краін аказаць дыпламатычны ціск на цяперашнія афіцыйныя ўлады Рэспублікі Беларусь, каб прадухіліць стварэнне базы вайскова-паветраных сіл пуцінскай Расеі на тэрыторыі Беларусі, якая б ставіла пад дадатковую пагрозу мір і бяспеку ў Еўропе.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках