16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналістаў «Белсата» затрымалі пад Менскам і на Гомельшчыне

7
Журналістаў «Белсата» затрымалі пад Менскам і на Гомельшчыне

На рынку ў Ждановічах журналісты былі адпушчаныя пасля праверкі дакументаў, а затрыманы ў Лоеве супрацоўнік тэлеканала пакуль застаецца ў міліцыі.

Старшыню РГА «Перспектыва» Анатоля Шумчанку і журналістаў «Белсата» спрабавалі затрымаць на рынку ў Ждановічах.

Аўтамабіль прадпрымальніка заблакавалі на выездзе з рынку «Лебядзіны» на загад намесніка дырэктара ўстановы Валерыя Зайцава.

Пра прычыны затрымання не паведамлялася, паведамляе «Белсат».

«Якое вы маеце права нас затрымліваць?», - спытала журналістка.

«Не ведаю, я проста выконваю загад», - адказвае ахоўнік.

Пазней на месца прыехалі міліцыянты. Адміністрацыя рынку патрабавала, каб Анатоля Шумчанку разам з журналістамі забралі ў аддзяленне міліцыі і правялі ператрус. Аднак перапісаўшы пашпартныя звесткі Анатоля Шумчанкі, усіх адпусцілі.

Прадпрымальнік звязвае затрыманне з праверкамі і канфіскацыямі, якія ўжо тыдзень праходзяць на «Лебядзіным». Журналісты «Белсата» паехалі на рынак, каб высветліць сітуацыю.

Таксама сёння журналіста тэлеканала «Белсат» брутальна затрымалі ў Лоеве на Гомельшчыне.

Здымачная група працавала над рэпартажам пра стан эканомікі ў беларускіх рэгіёнах. Працэс здымак быў спынены супрацоўнікамі міліцыі, якія пад'ехалі і жорстка затрымалі журналіста «Белсату», што працаваў разам з Кастусём Жукоўскім. Пры гэтым ёсць падазрэнні, што падчас затрымання была сапсаваная відэатэхніка.

Журналіст застаецца разам з міліцыянтамі, паведамляе «Белсат».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках