«Шчасце ёсць», «Усё атрымаецца», «Усміхніся»: У Гомелі з'явіліся жыццесцвярджальныя расцяжкі
20- 27.06.2016, 17:48
- 22,200
Аўтары плакатаў захацелі, каб пасажыры, прачытаўшы тэкст, маглі проста ўсміхнуцца і яшчэ больш падняць сабе настрой.
Расцяжкі са слоганамі на расейскай і беларускай мовах «Не хвалюйся», «Шчасце ёсць», «Усё атрымаецца», «Усміхніся» і іншымі з'явіліся ў салонах некаторых аўтобусаў горада, піша tut.by.
Распрацоўшчыкі, калектыў адной гомельскай рэкламнай кампаніі, захацелі, каб пасажыры, увайшоўшы ў салон з самай раніцы або пасля цяжкага працоўнага дня, маглі проста ўсміхнуцца і яшчэ больш падняць сабе настрой. Аўтар ідэі - Аляксандр Паўлёнак.