17 траўня 2024, Пятніца, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні прайшла акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам

1
У Горадні прайшла акцыя салідарнасці з Эдуардам Пальчысам
ЭДУАРД ПАЛЬЧЫС

Некалькі дзесяткаў чалавек падпісалі паштоўкі са словамі падтрымкі вязню жодзінскай турмы.

У Горадні актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі правялі акцыю ў падтрымку Эдуарда Пальчыса, заснавальніка сайта 1863х.com, паведамляе «Радыё Рацыя».

Некалькі дзясяткаў чалавек падпісалі паштоўкі са словамі падтрымкі.

Сяргей Верамеенка, лідар гарадзенскіх хрысціянскіх дэмакратаў кажа, што для палітычнага вязня жодзінскай турмы важна адчуваць салідарнасць іншых людзей, і што яго падтрымліваюць на свабодзе не адзінкі, а тысячы:

- Натхніць іншых людзей падтрымаць яго, прапануем усім выкладаць у інтэрнэце інфармацыю з хэштэгам #джонтрымайся. Гэта чалавек, якога я ведаю з інтэрнэту, мы асабіста не знаёмыя, я чытаў вельмі шмат матэрыялаў на яго сайце 1863x.com, мне было цікава чытаць. Мне вельмі падабалася менавіта тое, што ён пісаў па-расейску, што матэрыялы друкаваліся на расейскай мове, я мяркую, што гэта больш зразумела для больш шырокай часткі насельніцтва не толькі ў Беларусі, але таксама ў Расеі.

Эдуард Пальчыса, вядомы пад псеўданімам Джон Сільвер, быў затрыманы ў Расеі. Быў экстрадаваны ў Беларусь. Супраць яго сфабрыкаваная крымінальная справа за распальванне міжнацыянальнай варажнечы.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках