4 траўня 2024, Субота, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр легендарны баксёр Махамед Алі

18
Памёр легендарны баксёр Махамед Алі
ФОТА: Махамед Алі

Напярэдадні Алі быў шпіталяваны праз праблемы з дыханнем.

Легендарны баксёр Махамед Алі, шпіталяваны напярэдадні праз праблемы з дыханнем, памёр у пятніцу ў ЗША ва ўзросце 74 гадоў, паведамляе NBC News.

Алі памёр у адной з лякарняў Фінікса, дзе ён правёў апошнія некалькі дзён.

Амерыканскай тэлекампаніі інфармацыю пра смерць пацвердзіў прадстаўнік сям'і спартоўцы.

Брытанскае выданне Mirror 3 чэрвеня паведаміла, што 74-гадовы амерыканец быў змешчаны ў шпіталь праз праблемы з дыханнем. Пазней лекары клінікі ў амерыканскім Фініксе паведамілі родным легендарнага баксёра, што ён знаходзіцца пры смерці.

Нагадаем, асноўнае захворванне Мухамеда Алі – хвароба Паркінсона. Апошні раз ён з'яўляўся на публіцы ў красавіку гэтага года на дабрачынным вечары ў Арызоне.

Алі самая яскравая зорка сусветнага боксу ў гісторыі. Пераможца Алімпійскіх гульняў 1960 года, шматразовы чэмпіён свету ў суперцяжкай вазе, чалец залы славы. Баі Мухамеда Алі супраць Джо Фрэйзера і Джорджа Формана да гэтага часу ўваходзяць у лік найлепшых баёў у гісторыі прафесійнага боксу.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках