У Будславе затрымалі Славаміра Адамовіча
7- 1.07.2016, 19:51
- 21,009
Паэт і былы палітвязень адмовіўся паказаць свае асабістыя рэчы людзям у цывільным напярэдадні рэлігійнага свята.
Пра затрыманне паэта Славаміра Адамовіча ў Будславе паведаміў у «Фэйсбуку» лідар прадпрымальнікаў Мікалай Аўтуховіч.
У гутарцы з карэспандэнтам «Радыё Свабода» Славамір Адамовіч апавёў, што яго вязуць у «хуткай дапамогі», верагодна ў Мядзел. Яго суправаджае міліцыянт.
«Я прыехаў у Будслаў, заехаў да дзеда на могілках. На фэст жа прыходзіць шмат людзей, і ён пачынаецца ўжо з 1 ліпеня.
Там дзе я праходзіў, былі выстаўленыя па перыметры людзі ў цывільным, якія называліся як БРСМ. Яны запатрабавалі, каб я паказаў сваю сумку. Я памеркаваў, што людзі ў цывільным не маюць на гэта права. Яны выклікалі міліцыянтаў, і з гэтага пачалося: выходныя дні, нападпітку ці не, фармальная прычына...
І вось вязуць, я думаю, у Мядзел для “агляду”. Калі я ўжо дома не магу ў сваё святое месца, як каталік, хадзіць спакойна, то пра што тут гаварыць?»