9 траўня 2024, Чацвер, 8:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Статкевіч спрабуе зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты

13
Статкевіч спрабуе зарэгістравацца кандыдатам у дэпутаты

Былы палітвязень падаў дакументы ў адміністрацыю Цэнтральнага раёна Менска на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў вылучэнні сябе кандыдатам у дэпутаты.

Калі яго зарэгіструюць, то Статкевіч стане кандыдатам у 105-й Старавіленскай акрузе, у якую ўваходзіць увесь цэнтр Менска і пасёлак Дразды.

- Гэта тэст для ўлады на дэмакратычнасць і магчымасць даць людзям выказаць свой пратэст супраць эканамічнай і сацыяльнай палітыкі і парушэнняў правоў чалавека, - заявіў tut.by Статкевіч.

Палітык адзначыў, што ў выпадку рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, ён зможа легальна збіраць подпісы і праводзіць акцыі пратэсту ў цэнтры Менску. У яго ў планах - вялікая акцыя на плошчы Свабоды і ў Драздах. З нагоды апошняга Статкевіч заявіў, што хоча знайсці там Аляксандра Лукашэнку, каб узяць і ягоны подпіс.

У ініцыятыўнай групе Статкевіча - палітыкі Уладзімір Някляеў, Вячаслаў Сіўчык і Зміцер Дашкевіч. Як чальцы ініцыятыўнай групы, яны таксама змогуць збіраць акцыі і быць іх арганізатарамі, адзначыў Статкевіч.

Палітык мяркуе, што ягоную ініцыятыўную групу не зарэгіструюць, бо ў яго ёсць судзімасць. Пастанова акруговай камісіі стане вядомай праз пяць дзён. Статкевіч нагадаў, аднак, што ў 2008 годзе ягоную ініцыятыўную групу зарэгістравалі, нягледзячы на судзімасць палітыка. Яму далі магчымасць збіраць подпісы, аднак потым іх палічылі несапраўднымі і не зарэгістравалі кандыдатам.

Калі Статкевічу не ўдасца атрымаць рэгістрацыю і ў гэты раз, то БСДП (Народная Грамада) праявіць салідарнасць і здыме ўсіх сваіх кандыдатаў.

Пастанову аб вылучэнні Статкевіча ягоная незарэгістраваная партыя БСДП (Народная Грамада) прыняла на ўчорашнім пасяджэнні прэзідыума. Усяго ад структуры кандыдатамі ў дэпутаты хочуць стаць 27 чалавек. Праз адсутнасць рэгістрацыі ў БСДП (Народная Грамада), яе кандыдаты будуць вылучацца шляхам збору подпісаў. Такім жа чынам партыя ўдзельнічала ў выбарах восем гадоў таму, вылучыўшы тады блізу 70 чалавек.

«Парламенцкія выбары» адбудуцца 11 верасня. Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе 2-10 жніўня, пасля чаго пачнецца этап перадвыбарчай агітацыі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках