18 траўня 2024, Субота, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гульцоў «Іслачы» падазраюць у арганізацыі дамоўленых матчаў

1
Гульцоў «Іслачы» падазраюць у арганізацыі дамоўленых матчаў

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да гульцоў і прадстаўніка трэнерскага штаба футбольнага клуба «Іслач».

Іх падазраюць у арганізацыі дамоўленага матчу, паведамляе БелаПАН.

Гаворка ідзе пра сустрэчу «Іслачы» з берасцейскім «Дынама» 30 красавіка. Са слоў праваахоўнікаў, падазраваныя гульцы павінны былі забяспечыць паразу камандзе са сталічнага рэгіёну або нічыю ў першым тайме.

Старшы оперупаўнаважаны ў асабліва важных справах ГУБАЗіК МУС Сяргей Ванагель паведаміў, што ў арганізацыі дамоўленых матчаў ўдзельнічаў былы беларускі футбаліст, які выступіў пасярэднікам. Ён звёў прадстаўнікоў «Іслачы» з грамадзянамі, якія прыбылі з Расеі, якія гатовыя былі заплаціць ад 10 да 20 тысяч даляраў, каб забяспечыць патрэбны вынік. Сума «ганарараў» вагалася ў залежнасці ад каціровак ў букмекерскіх канторах на канкрэтны матч.

Перад матчам каэфіцыенты на перамогу ФК «Дынама» (Берасце) у некаторых букмекерскіх канторах былі 1 да 8.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках