4 траўня 2024, Субота, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Падкупленыя» экс-гульцы «Іслачы» распавялі пра дамоўлены матчы

«Падкупленыя» экс-гульцы «Іслачы» распавялі пра дамоўлены матчы

Гульцы не хаваюць, што футбольны матч «Іслач» - «Дынама-Брэст», паводле факта якога распачатая крымінальная справа, сапраўды быў дамоўлены.

Падазраюцца гульцы і прадстаўнікі трэнерскага штаба.

Рулявы «Іслачы» Віталь Жукоўскі публічна назваў імёны футбалістаў, якіх лічыць падкупленымі: Лебедзеў і Алумона (нападнікі), Цішкевіч (паўабаронца), Будакоў (галкіпер), Андрэй Парываеў (абаронца) і адзін з трэнераў Макоўскі.

Першым з гэтых людзей публічна загаварыў Уладзімір Макоўскі. У інтэрв'ю «Трибуна» ён сказаў, што выбачаецца перад усімі заўзятарамі, што ён раскайваецца і яму сорамна.

«Пакуль мне нельга даваць інфармацыю аб дэталях. У мяне папера, каб гэта ўсё не выдаваць. Буду рабіць так, як мне сказалі. Я і сам у шоку. Я таксама чалавек, бываюць і такія жыццёвыя моманты. Галоўнае, каб верылі і не ўтоптвалі ў бруд. Трапіў у гэтую сітуацыю, трэба расхлёбваць. Сёння я, заўтра - вы», - эмацыйна выказваецца Макоўскі «Еўрарадыё». Калі следства скончыцца, ён гатовы «расказаць і паказаць» усё.

Траіх футбалістаў, якіх называе Жукоўскі, няма ў Беларусі. Адзін з іх - Аляксандр Алумона да «Іслачы» гуляў за «БАТЭ» і салігорскі «Шахцёр».

«Я сам пакуль не разумею сітуацыю. Каментаваць няма чаго. Мяркую, праз нейкі час разбяруцца», - размыта каментуе падазрэнні ў свой адрас Алумона.

Журналісты папрасілі нападніка канкрэтна адказаць, ці здаваў ён гульню з «Дынама-Брэст». Але канкрэтна Алумона нічога не тлумачыць:

«У вас не атрымаецца мяне справакаваць. Я захаваю гэтую перапіску на выпадак вашай нястрыманасці», - заканчвае размову Алумона.

Аляксандр Цішкевіч, які ўжо даў прызнаўчыя тлумачэнні міліцыі, таксама не жадае распавядаць аб нюансах «злітага матчу»: «Пакуль не варта, крыху пазней».

«Не цяпер, прабачце», - пад капірку адказвае Аляксандр Лебедзеў.

Расейскі галкіпер Аляксандр Будакоў і абаронца Андрэй Парываеў, які ў свой час дапамагаў Карагандзінскаму «Шахцёру» выбіваць з Лігі чэмпіёнаў «БАТЭ», захоўваюць маўчанне. Адзін - расеец, другі мае казахстанскі пашпарт. Наўрад ці яны ў найбліжэйшыя гады з'явяцца ў Беларусі.

Мяркуючы па ўсім, арганізатары дамоўленых матчаў не сталі выходзіць на капітана каманды Аляксандра Шагойку. Вырашылі падкупіць гульцоў усіх амплуа і аднаго трэнера.

«Пра ўсё даведаўся з прэсы. І да апошняга не верыў, што ў гэтай камандзе такое можа адбыцца», - распавядае Шагойка.

Дамоўны матч «Іслач» - «Дынама-Брэст» адбыўся ў пятым туры сёлетняга чэмпіянату Беларусі. Каманда з берагоў Буга ішла на дне турнірнай табліцы. Ніхто не чакаў, што яна можа канкураваць з амбіцыйнымі «ваўкамі». Гэтым і скарысталіся арганізатары дамоўленага матчу. Аўтсайдэр перамог 2:4. Арганізатары ссеклі капусту. Паводле звестак МУС, гульцоў падкупілі за ўсяго за 10 тысяч даляраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках